Жаа́н Міро́ і Фара́ (па-каталянску: Joan Miró i Ferrà, 20 красавіка 1893, Барсэлёна — 25 сьнежня 1983, Пальма, Гішпанія) — каталёнскі і гішпанскі мастак, скульптар, графік і керамік. Блізкі да абстрактнага мастацтва. Працы мастака падобныя на няскладныя дзіцячыя малюнкі й утрымоўваюць фігуры, аддалена падобныя на рэальныя прадметы, шмат увагі надаецца падсьвядомасьці. На пачатку творчасьці бачны моцны ўплыў фавізму, кубізму, абстракцыянізму, наіўнага мастацтва. Пасьля парыскага пэрыяду жывапіс становіцца больш блізкім да сюррэалізму.

Жаан Міро
Жаан Міро. 1935. Фотхдымак Карла ван Вэхтэн
Імя пры нараджэньні Жаан Міро і Фара
Дата нараджэньня 20 красавіка 1893
Месца нараджэньня Барсэлёна, Гішпанія
Дата сьмерці 25 сьнежня 1983 (90 гадоў)
Месца сьмерці Пальма, Гішпанія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, літограф, кераміст, скульптар, дызайнэр паштовых марак, мастак па габэленах, дызайнэр, сцэнограф, графік, мастак па тэкстылі
Навуковая сфэра малярства і скульптура
Псэўданімы Miro, Joan
Жанры кераміка, графіка[d], абстракцыянізм[2][3], малярства і скульптура
Плынь абстракцыянізм
Пад уплывам Мадэст Урхель[d] і Геранімус Босх[4]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Жаан Міро зьяўляецца адным з найважнейшых прадстаўнікоў абстрактнага й сюррэалістычнага напрамкаў мастацтва ў XX стагодзьдзі. Ён натхніў значную колькасьць мастакоў, у тым ліку стваральнікаў коміксаў і мультфільмаў. Супрацоўнічаючы з узьнікненьнем і разьвіцьцём важных мастацкіх плыняў, якія ўзьніклі ў Гішпаніі, Японіі, Францыі й ЗША. «Духоўны бацька» сучаснага авангарду.

Адзін з самых важных яго праектаў — стварэньне Фундацыі Жаана Міро ў 1975 годзе ў Барсэлёне — культурнага цэнтру для распаўсюду новых тэндэнцыяў сучаснага мастацтва, у калекцыі каторага шмат працаў, падараных аўтарам. Таксама працы Ж. Міро знаходзяцца ў калекцыях Фундацыі Піляр і Жаана Міро ў Пальма-дэ-Мальёрка, Музэю Каралевы Сафіі ў Мадрыдзе, Цэнтру Пампіду ў Парыжы, МОМА ў Нью-Ёрку.

Біяграфія рэдагаваць

Сям’я рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і Мікеля Міро і Адсэрыес і Далёрс Фэра і Аромі. Міро пабраўся шлюбам зь Піляр Хункоса ў Пальма-дэ-Мальёрка 12 кастрычніка 1929 году; яны перабраліся ў Парыж. 17 ліпеня 1931 году ў іх нарадзілася адзіная дачка Далёрс. Пасьля завяршэньня кантракту з дылерам, Міро вырашыў вярнуцца зь сям’ёй у Барсэлёну, па дарозе спыняючыся ў Мальёрцы і Мантройж (менавіта тут іх застала Грамадзянская вайна 1936 году). У лістападзе Міро зьбіраўся рабіць выставу ў Парыжы, але зважаючы на вайну вырашыў застацца зь сям’ёй. Нейкі час яны правялі ў сябра Міро, архітэктара Джорджа Нэлсана на пабярэжжы ў Нармандыі. У 1942 годзе Міро вярнуўся ў Барсэлёну.

Вучоба рэдагаваць

Па жаданьню бацькі Міро вывучаў камэрцыю, браў вячэрнія лекцыі малюнку ў Мадэста Ур’еля і Хасэпа Паско. У 17 гадоў пасьля завяршэньня вучобы ўладкаваўся на працу ў аптэку, дзе працаваў два гады, пакуль з-за хваробы не быў вымушаны перабрацца ў сямейны маёнтак у Мантройж. Вярнуўшыся ў Барсэлёну, Міро ўжо быў цьвёрда вырашыўшы стаць мастаком і паступіў у Акадэмію мастацтваў, дзе даведаўся пра апошнія эўрапейскія мастацкія тэндэнцыі і вучыўся да закрыцьця акадэміі ў 1915 годзе.

Першыя выставы рэдагаваць

Першая індывідуальная выстава Жаана Міро адбылася ў Барсэлёне ў 1918 годзе. Там былі прадстаўленыя 64 працы — пэйзажы, натурморты і партрэты. У гэтых працах відавочны ўплыў францускіх тэндэнцыяў — пастімпрэсыянізму, фавізму і кубізму. У палотнах «Сюрана, вёска» (1917) і «Сюрана, касьцёл» (1917) бачны калярыт, тыповы для Ван Гога і пэйзажаў Сэзана. У партрэтах (напрыклад, «Партрэт В. Нубіёла») бачнае зьліцьцё кубізму і агрэсіўных фавістскіх колераў.

Сюррэалізм рэдагаваць

У Парыжы Міро спыніўся ў майстэрні Пабла Гаргалла, стасаваўся з мастакамі дадаістамі і сюррэалістамі на чале з Андрэ Брэтонам. З яго творчасьці зьнік дэталізм; характэрныя сюррэалізму тэмы падсьвядомасьці і сноў сталі выдатным матэрыялам для будучых працаў.

Летам 1925 году адкрылася выстава Міро ў Галерэі П’ер, дзе былі прадстаўленыя 16 палотнаў і 15 малюнкаў. Запрашэньне на выставу падпісалі ўсе прадстаўнікі згуртаваньня сюррэалістаў. Адкрыцьцё адбылося апоўначы, што ў той час было даволі рэдкай зьявай. Падчас адкрыцьця выступаў наняты Пікасо (Міро з ім сябраваў) музычны аркестар. Выстава была камэрцыйна пасьпяховай і атрымала добрыя крытычныя водгукі.

У 1926 г. Міро працаваў з Максам Эрнстам для пастаноўкі расейскага балету Сяргея Дзягілева «Рамэо і Джульета». Прэм’ера адбылася 4 траўня 1926 году ў Монтэ-Карлё, 18 траўня спэктакль паказвалі ў Тэатры Сары Бэрнард у Парыжы. Для згуртаваньняў сюррэалістаў і сацыялістаў Эрнст і Міро пасьля супрацоўніцтва з «буржуазным» Дзягілевым сталі «здраднікамі». Перад выступленьнем быў запушчаны «дождж» з чырвоных лістовак з тэкстам пратэсту, падпісаным Люісам Арагонам і Андрэ Брэтонам. Тым ня менш, празь нейкі час рэпрадукцыі абодвух мастакоў былі надрукаваныя ў часопісе «La Révolution Surréaliste», які рэдагаваў Брэтон.

Галерэя рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Жаан Міросховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://eymaps.com/map/tomba-de-joan-mir%C3%B3-172811390/
  2. ^ Artnet — 1998.
  3. ^ http://www.artnet.com/artists/joan-mir%C3%B3/
  4. ^ https://www.theartstory.org/artist/bosch-hieronymus/