Возера
Езярышча
Краіна Беларусь
Плошча 15,39 км²
Максымальная глыбіня 11,5 м
Найбольшая даўжыня 8,87 км
Найбольшая шырыня 3,2 км
Даўжыня берагавой лініі 32,8 км
Каардынаты 55°51′ пн. ш. 30°03′ у. д. / 55.85° пн. ш. 30.05° у. д. / 55.85; 30.05Каардынаты: 55°51′ пн. ш. 30°03′ у. д. / 55.85° пн. ш. 30.05° у. д. / 55.85; 30.05
Езярышча на мапе Беларусі
Езярышча
Езярышча
Езярышча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Езяры́шча — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Обалі. Знаходзіцца ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Паўночным берагам возера праходзіць дзяржаўная граніца з Расеяй. Плошча паверхні возера 15,39 км². Даўжыня 8,87 км, найбольшая шырыня 3,2 км, найбольшая глыбіня дасягае 11,5 м, сярэдняя складае 4,4 м. Даўжыня берагавой лініі 32,8 км.

На заходнім беразе возера стаіць мястэчка Езярышча.

Апісаньне рэдагаваць

Катлавіна возера выцягнутая ў кірунку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і мае складаную форму. Вышыня схілаў катлавіны дасягае 25 мэтраў у паўночнай і паўночна-заходняй частцы, астатнія паніжаюцца да 5 мэтраў. Берагавая лінія зьвілістая. Берагі на большай частцы зьліваюцца з схіламі катлавіны, на поўначы й паўночным захадзе высокія і абрывістыя. У паўднёвай частцы берагі нізкія, месцамі пераходзяці у абалону шырынёй да 50 м. Дно возера няроўнае, чаргуюцца ўпадзіны і мелі. Да глыбіні 4—6 мэтраў дно пясковае, глыбей — высланае крэменязёмістым сапрапелем.

Мае 20 астравоў. У возера ўпадаюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш, Дубаўка, Трызубка, выцякае рака Обаль.

Флёра і фаўна рэдагаваць

Надводная расьліннасьць пашыраецца на адлегласьці 10—120 мэтраў ад берага возера (пераважаюць трысьнёг і чарот). Агульная плошча зарастаньня складае 10—12 %). Заліў, зь якога выцякае рака Обаль зарастае ўрэчнікам.

Уваходзіць у склад арніталягічнага заказьніка Езярышчанскі. Гняздуецца больш за 60 відаў птушак.

У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, плотка, язь, гусьцяра, краснапёрка, лінь, верхаводка, карась; ёсьць вугор[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 263.

Літаратура рэдагаваць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.
  • Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. — Витебск, 2005. — С. 201.
  • Федотов В. Озеро Езерище // Паляўнічы і рыбалоў. № 7, 4-17 красавіка 2002. С. 7.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць