Дэмакратычная Фэдэратыўная Югаславія

дзяржава ў Паўднёва-Ўсходняй Эўропе ў 1943—1945 роках

Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Фэдэраты́ўная Югасла́вія (па-сэрбскахарвацку: Демократска Федеративна Југославија, Demokratska Federativna Jugoslavija) — дзяржава на Балканскім паўвостраве, што існавала ў 1945 годзе. Лічыцца правапераемніцай Каралеўства Югаславія і папярэднікам Фэдэратыўнае Народнае Рэспублікі Югаславія.

Дэмакратычная Рэспубліка Югаславія
Демократска Федеративна Југославија
Demokratska Federativna Jugoslavija
7 сакавіка — 29 лістапада 1945
 

Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Югаславіі Герб Дэмакратычнай Рэспублікі Югаславіі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Дэмакратычнай Рэспублікі Югаславіі
Афіцыйная мова сэрбахарвацкая, славенская, македонская
Сталіца Бялград
Форма кіраваньня часовы ўрад
Гісторыя
 • Створаны часовы ўрад ДФЮ
 • Абвяшчэньне ДФЮ
 • Абвяшчэньне СФРЮ

7 сакавіка, 1945
29 лістапада, 1945
5 красавіка, 1992
Валюта югаслаўскі дынар

Назва рэдагаваць

Афіцыйнае выкарыстаньне назвы Дэмакратычная фэдэратыўная Югаславія (ДФЮ) было пачатае толькі з 10 жніўня 1945 року, пры гэтым да гэтага было два этапы выкарыстаньня гэтае назвы:

  1. пэрыяд з двума югаслаўскімі ўрадамі (29 лістапада 1943 року — 7 сакавіка 1945 року), калі існавалі раўналежна каралеўскі югаслаўскі ўрад у выгнаньні (у Лёндане) і Нацыянальны камітэт па вызваленьні Югаславіі ў краіне (абодва ўрады лічылі сябе адзінымі леґітымнымі). У гэты пэрыяд НКВЮ ўжываў ДФЮ як назву краіны.
  2. пераходны пэрыяд, на працягу якога з 7 сакавіка па 29 лістапада 1945 року на паперы існаваў аб’яднаны каралеўскі ўрад НКВЮ. У гэты пэрыяд назва ДФЮ была прынятая абодвума бакамі, і таму ў гэты пэрыяд ДФЮ можна лічыць апошняю фазаю каралеўства й першаю фазаю сацыялістычнае Югаславіі. Фэдэратыўная народная рэспубліка Югаславія была абвешчаная 29 лістапада 1945 року, і ў той жа дзень была скасаваная манархія.

Гісторыя рэдагаваць

 
Факсыміле рашэньня АВНВЮ ад 29 лістапада 1943 аб стварэньні фэдэратыўнае Югаславіі

Адміністратыўны падзел рэдагаваць

У Дэмакратычнай Фэдэратыўнай Югаславі былі створаны шэсьць фэдэральных дзяржаваў:

  • Фэдэральная дзяржава Босьнія й Герцаґавіна
  • Фэдэральная дзяржава Славенія
  • Фэдэральная дзяржава Сэрбія
  • Фэдэральная дзяржава Харватыя
  • Фэдэральная дзяржава Чарнагорыя
  • Дэмакратычная фэдэральная Македонія

Дзяржавы-папярэдніцы рэдагаваць