Дымітрыс Сальпінгідыс

Дымітрыс Сальпінгідыс (па-грэцку: Δημήτρης Σαλπιγγίδης; нарадзіўся 18 жніўня 1981 году, Тэсалёнікі, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Дымітрыс Сальпінгідыс
Дымітрыс Сальпінгідыс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 жніўня 1981 (42 гады)
Тэсалёнікі, Грэцыя
Рост 172 см
Вага 77 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2006
1999—2000
2000—2002
2006—2010
2010—2015
ПАОК
Лярыса (арэнда)
Каваля (арэнда)
Панатынаікос
ПАОК
103 (50)
7 (0)
43 (25)
112 (46)
159 (40)
Зборныя
2005— Грэцыя 82 (13)

Кар’ера рэдагаваць

ПАОК рэдагаваць

Прафэсійную кар’еру пачаў у 1999 годзе ў клюбе ПАОК, за які хваляваўся зь дзяцінства. У тым жа годзе, для раскрыцьця патэнцыялу й набору вопыту, малады Дымітрыс быў аддадзены клюбам у арэнду ў каманду «Лярыса», а пазьней, у 2000 годзе, гэтак жа на правах арэнды, перайшоў у клюб «Каваля» з аднайменнага грэцкага гораду. У 2002 годзе вярнуўся ў родны ПАОК, у якім гуляў да 2006 году, забіўшы 55 мячоў і стаўшы ў апошнім для сябе сэзоне ў складзе гэтага клюбу лепшым бамбардзірам чэмпіянату Грэцыі.

«Панатынаікос» рэдагаваць

16 жніўня 2006 году перайшоў у «Панатынаікос», а ПАОК за ягоны трансфэр ня толькі атрымаў 1,8 млн эўра, але яшчэ й дадаткова трох гульцоў, у выніку, агульная сума ўгоды ацэньваецца ў 5 млн эўра. Ужо праз 4 дні пасьля пераходу, 20 жніўня, у першым жа матчы ў складзе сталічнага клюбу, зрабіў хет-трык, забіўшы тры мячы ў браму клюбу «Эгалео».

Вяртаньне ў ПАОК рэдагаваць

Праз чатыры вельмі пасьпяховых сэзоны з «Панатынаікосам» улетку 2010 году Дымітрыс вярнуўся ў ПАОК. 16 чэрвеня 2010 году было афіцыйна абвешчана, што ён падпісаў чатырохгадовы кантракт з клюбам, пасьля таго, як яго скончыўся тэрмін дзеяньня кантракта са сталічным клюбам.

Міжнародныя выступы рэдагаваць

У складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі гуляе з 2005 году. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2008 году. У лістападзе 2009 году Салпінгідыс забіў адзіны гол у двух стыкавых матчах са зборнай Украіны за права выхаду на чэмпіянат сьвету 2010 году, дзякуючы чаму зборная Грэцыі ў другі раз у сваёй гісторыі прабілася на чэмпіянат сьвету.

Дасягненьні рэдагаваць

ПАОК

Панатынаікос

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Дымітрыс Сальпінгідыссховішча мультымэдыйных матэрыялаў