Духаўшчы́на — места ў Расеі, на рацэ Восьціцы. Адміністрацыйны цэнтар Духаўшчынскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 4184 чалавекі. Знаходзіцца за 57 км на паўночны ўсход ад Смаленску, за 23 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Ярцава.

Духаўшчына
лац. Duchaŭščyna
рас. Духовщина
Вуліца места
Вуліца места
Герб Духаўшчыны
Першыя згадкі: 1675
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Духаўшчынскі
Плошча: 11 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 4137 чал.
шчыльнасьць: 376,09 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48166
Паштовы індэкс: 216200
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 55°12′0″ пн. ш. 32°25′0″ у. д. / 55.2° пн. ш. 32.41667° у. д. / 55.2; 32.41667Каардынаты: 55°12′0″ пн. ш. 32°25′0″ у. д. / 55.2° пн. ш. 32.41667° у. д. / 55.2; 32.41667
Духаўшчына на мапе Расеі
Духаўшчына
Духаўшчына
Духаўшчына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Духаўшчына — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай рэдагаваць

У XIII — пачатку XIV ст. на месцы сучаснай Духаўшчыны існаваў жаночы манастыр Сьвятога Духа. У XV ст. вакол манастыра сфармавалася Духаўская слабада. Паселішча ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і было цэнтрам Рудзкай воласьці.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Духаўшчыну захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Духаўшчына апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1777 годзе яна атрымала статус места і павятовага цэнтру Смаленскай губэрні.

12 лютага 1863 году зьявіўся праект мескага гербу «ў срэбным полі чырвоныя ружы»[1]. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 78,71% насельніцтва Духаўшчынскага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 15,9%[2]. У канцы XIX ст. у месьце было 468 будынкаў, дзейнічалі 4 царквы, працавалі жаночая прагімназія, меская вучэльня, царкоўна-прыходзская школа, шпіталь, бібліятэка, гарбарня і цагельня.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Духаўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[3]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 19 верасьня 1943 году Духаўшчына знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1863 год — 3656 чал., у тым ліку 15 каталікоў[4]
  • XX стагодзьдзе: 1992 год — 5,8 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 4184 чал.

Эканоміка рэдагаваць

Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Царква Сьвятога Духа (1811—1819)

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Царква саборная Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 160.
  2. ^ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 207.
  5. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць