Дурмітар

Горны масіў і нацыянальны парк у Чарнагорыі

Дурмі́тар (па-чарнагорску: Durmitor, [durmǐtɔr] або [dǔrmitɔr]) — горны масіў у Дынарскіх Альпах на паўночным захадзе Чарнагорыі. Найвышэйшы пункт — Бобатаў Кук вышынёй 2523 мэтры.

Нацыянальны парк Дурмітар
Durmitor National Park*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Durmitor national park montenegro.jpg
Краіна Чарнагорыя
Тып прыродны
Крытэры (vii), (viii), (x)
Спасылка 100bis
Рэгіён**
Каардынаты 43°8′0″ пн. ш. 19°1′0″ у. д. / 43.13333° пн. ш. 19.01667° у. д. / 43.13333; 19.01667Каардынаты: 43°8′0″ пн. ш. 19°1′0″ у. д. / 43.13333° пн. ш. 19.01667° у. д. / 43.13333; 19.01667
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1980  (4-я сэсія)
Падаўжэньне 2005
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО
Дурмітар
Від на Дурмітар

На поўначы мяжуе з каньёнам ракі Тары, на захадзе — з каньёнам ракі Півы, на поўдні — з каньёнам ракі Комарніцы. З усходу ляжыць Азёрнае плято вышынёй 1500 м.

У Дурмітары налічваецца 48 горных вяршыняў вышынёй болей за 2000 м, 18 ледавіковых азёраў. Нацыянальны парк Дурмітар, створаны ў 1952 року, у 1980 уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Гэта найвялікшая ахоўная тэрыторыя ў Чарнагорыі плошчай 390 км², уключае сам горны масіў, каньёны Тары, Сушыцы і Драгі, верхнюю частку плято Комарніцы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Дурмітарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў