Дубовая Града

пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Дубо́вая Града́[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 5 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 77 км ад Гомелю.

Дубовая Града
Першыя згадкі: XX ст.
Былая назва: Лапці
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Папаратнянскі
Насельніцтва: 5 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′39″ пн. ш. 29°56′14″ у. д. / 52.76083° пн. ш. 29.93722° у. д. / 52.76083; 29.93722Каардынаты: 52°45′39″ пн. ш. 29°56′14″ у. д. / 52.76083° пн. ш. 29.93722° у. д. / 52.76083; 29.93722
Дубовая Града на мапе Беларусі
Дубовая Града
Дубовая Града
Дубовая Града

На поўначы мэліярацыйныя каналы.

Гісторыя рэдагаваць

Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Другая назва пасёлку — Лапці, якая ўтварылася ад прозьвішча першых чатырох пасяленцаў — Лапцевых. У 1932 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе нямецка-савецкай вайны ў лістападзе 1943 году акупанты спалілі 23 двары. 16 жыхароў загінулі на франтах. У 1962 годзе да пасёлку быў далучаны пасёлак Рэкорд. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтар — вёска Папаратнае).

Насельніцтва рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура рэдагаваць