Друйка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад гораду Браслаў, паміж вёсак Веркаўшчына і Чэрнева. Уваходзіць у склад Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Возера
Друйка
Панарама Друйкі
Панарама Друйкі
Возера Друйка
Краіна Беларусь
Плошча 0,52 км²
Найбольшая даўжыня 2,8 км
Найбольшая шырыня 0,31 км
Даўжыня берагавой лініі 6 км
Каардынаты 55°43′25.15″ пн. ш. 27°14′41.15″ у. д. / 55.7236528° пн. ш. 27.2447639° у. д. / 55.7236528; 27.2447639Каардынаты: 55°43′25.15″ пн. ш. 27°14′41.15″ у. д. / 55.7236528° пн. ш. 27.2447639° у. д. / 55.7236528; 27.2447639
Друйка на мапе Беларусі
Друйка
Друйка
Друйка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Апісаньне рэдагаваць

Вадаём знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка, якая працякае праз возера. Другое па велічыні возера сярод вадаёмаў Браслаўскай групы. Плошча возера складае 0,52 км². Даўжыня — 2,8 км, шырыня складае каля 0,31 км. Даўжыня берагавой лініі — каля 6 км. На паўночным захадзе ў возера ўпадае ручай.

Берагі возера — пяшчаныя, пераважна нізкія, парослыя хмызьняком і лугавой расьліннасьцю. Возера мае пяшчанае і працяглае мелкаводзьдзе, на большых глыбінях дно высланае глеем.

З іхтыяфаўны ў возеры водзяцца ляшчы, шчупакі, карасі, ліны, плоткі, краснапёркі, акуні.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Друйка (возера)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў