Другі Кантынэнтальны кангрэс

Другі Кантынэнтальны кангрэс (10 траўня 17751 сакавіка 1781) — зьезд дэпутатаў ад 13 амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі. Рашэньне аб скліканьні другога Кантынэнтальнага кангрэсу было прынятае падчас першага Кантынэнтальнага кангрэсу ў 1774. Падчас работы другога Кантынэнтальнага кангрэсу прынімалі ўдзел 65 дэпутатаў ад усіх амэрыканскіх калёніяў, хоць прадстаўнікі ад Джорджыі далучыліся да Кангрэсу толькі 20 ліпеня. Фактычна другі Кантынэнтальны кангрэс узяў на сябе ролю нацыянальнага ўраду ў хадзе Вайны за незалежнасьць ЗША.

Дэклярацыя незалежнасьці Джона Трамбула. На карціне выяўленыя пяць чалавек падчас рэдагаваньня тэксту Дэклярацыі ў 1776 годзе для Другога Кантынэнтальнага кангрэсу ў Філадэлфіі.