До́ку Хама́тавіч Ума́раў, таксама Абу́ Ўсма́н (чач.: Ӏумаран Хьамади кӀант Докка; 13 красавіка 1964, Харсеной, Шатойскі раён, ЧІАССР — 2014[1]) — адзін зь лідэраў чачэнскіх сэпаратыстаў, ад чэрвеня 2006 да 2014 году — прэзыдэнт самаабвешчанае Чачэнскае Рэспублікі Ічкерыя. Дырэктар Службы Нацыянальнае бясьпекі ЧРІ, амір Каўкаскага Мэджлісу Шура, вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Чачэнскае Рэспублікі Ічкерыя, амір каўкаскіх муджагідынаў.

Доку Хаматавіч Умараў
Сьцяг ЧРІ4-ы прэзыдэнт ЧРІ
17 чэрвеня 2006 году — 7 кастрычніка 2007 году
Папярэднік: Абдул-Халім Садулаеў
Наступнік: Пасада скасаваная
Сьцяг ЧРІВіцэ-прэзыдэнт ЧРІ
2 чэрвеня 2005 г. — 17 чэрвеня 2006 г.
Папярэднік: Абдул-Халім Садулаеў
Наступнік: Шаміль Басаеў
Першы амір Каўкаскага Эмірату (адначасова эмір вілаята Нахчыйчо)
кастрычнік 2007 г. — 2014
Папярэднік: Пасада заснаваная
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 красавіка 1964
Сьцяг СССРХарсены, ЧІАССР, СССР
Памёр: 7 верасьня 2013
Сужэнец: дачка Дауда Ахмадава
Дзеці: шасьцёра
Адукацыя: Грозьненскі нафтавы інстытут
Узнагароды: Ордэны «Кьоман Сий» (бел.: Гонар Нацыі) і «Кьоман Турпал» (бел.: Герой нацыі)

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Прыналежаў да тэйпу Мулкой. Быў жанаты, меў 6 дзяцей. У 2005 «нявысьветленыя асобы» скралі бацьку Ўмарава Хамада, ягоную жонку й аднагадовага сына. Празь некалькі месяцаў людзьмі ў масках быў скрадзены й брат Руслан. Хоць жонка й сын Умарава былі вернутыя, бацька й брат так і засталіся зьніклымі. У красавіку 2007 Умараў абвясьціў, што ягоны 74-гадовы бацька памёр у палоне.

У жніўні 2005 была выкрадзеная й сястра Доку Натальля Хумаідава. Празь некалькі дзён яна была выпушчаная. Былі выкрадзеныя й стрыечны брат Умарава Заўрбэк і пляменьнік Раман Атаеў, больш пра іх не было нічога чуваць. Паводле інфармацыі сэпаратыстаў, усе скрадзеныя былі зьмешчаныя ў асабістай турме Рамзана Кадырава ў Цэнтароі.

Двое з братоў Умарава загінулі ў баявых сутыкненьнях.

Дзейнасьць рэдагаваць

У часы СССР скончыў Грозьненскі нафтавы інстытут.

1994—1999 рэдагаваць

У часы першае чачэнскае вайны Ўмараў быў у Маскве, адкуль адразу ж выехаў у Чачэнію. Неўзабаве стаў брыгадным генэралам. Узнагароджаны вышэйшымі ордэнамі ЧРІ — «Гонар Нацыі» (чач. «Кьоман Сий») і «Герой Нацыі» (чач. «Кьоман Турпал»), а таксама імянной зброяй ад Джахара Дудаева.

Служыў у падпадзяленьні «Борз», адкуль у 1996 праз рознагалосьсі з кіраўніком Русланам Гелаевым перайшоў да Ахмэда Закаева.

Ува ўрадзе прэзыдэнта Ічкерыі Аслана Масхадава быў сакратаром Рады нацыянальнае бясьпекі (ад чэрвеня 1997), кіраўніком штабу па каардынацыі барацьбы са злачыннасьцю (ад лістапада 1997). У 1998 загадам Масхадава быў зьняты з усіх пасадаў за ўдзел у дзейнасьці антымасхадаўскае апазыцыі й па падазрэньні ў дачыненьні да нападу на супрацоўнікаў пракуратуры ЧРІ.

Абвінавачваецца Расеяй у выкраданьні ў сакавіку 1999 спэцпрадстаўніка МУС Расеі ў Чачэніі генэрала Генадзя Шпігуна.

Другая чачэнская вайна рэдагаваць

Ад пачатку Другое чачэнскае вайны зьяўляецца палявым камандзірам буйнага (да некалькіх сотняў чальцоў) аддзелу, які папоўніўся ў 2004 чальцамі аддзелу забітага Руслана Гелаева. У студзені 2000 пры прарыве з Грознага быў паранены ў твар. Грузінская разьведка паведамляла пра ўзначальваньне Ўмаравым 130—150 чалавек у Панкіскай цясьніне перад яго вяртаньнем ў Чачэнію ўлетку 2002.

Па вяртаньні ў Чачэнію замяніў Ісу Мунаева на пасадзе кіраўніка Паўднёва-Заходнім фронтам. Неўзабаве ўступіў у хаўрус з Шамілем Басаевым. У 2003 удзельнічаў у баёх за Шатой.

У сувязі з актыўным удзелам у Другой чачэнскай вайне, у жніўні 2004 быў прызначаны А. Масхадавым дырэктарам Службы нацыянальнае бясьпекі ЧРІ. У сакавіку 2004 абвясьціў сябе пераемнікам забітага Руслана Гелаева і ўзяў пад кантроль атрады баевікоў у Ачхой-Мартанаўскім, Урус-Мартанаўскім і Шатойскім раёнах.

Быў адным з арганізатараў рэйду баявікоў на Інгушэтыю 22 чэрвеня 2004 (некалькі інгускіх сем’яў абвясьцілі яму кроўную помсту) і кіраўніком нападу на Грозны 21 жніўня 2004.

2 чэрвеня 2005 загадам прэзыдэнта Абдул-Халіма Садулаева прызначаны віцэ-прэзыдэнтам ЧРІ з захаваньнем пасады дырэктара Службы нацыянальнае бясьпекі.

Палітыка рэдагаваць

Будучы віцэ-прэзыдэнтам і ў сувязі з забойствам 17 чэрвеня 2006 Абдул-Халіма Садулаева, прыняў прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.

У звароце Доку Ўмарава, апублікаваным на інтэрнэт-сайтах сэпаратыстаў 23 чэрвеня 2006, было заяўлена, што ў мэтах барацьбы з «калянізацыяй Чачэніі» сэпаратысты маюць намер у дадатак да існых шасьці франтоў стварыць яшчэ шэраг фронтаў для пашырэньня вайны «на рэгіёны Расеі». Акрамя таго, Доку Ўмараў паабяцаў стварыць у структурах усіх дзейсных фронтаў адмысловыя падпадзяленьні, мэтай якіх будзе ліквідацыя «найбольш адыёзных нацыянал-здраднікаў і вайсковых злачынцаў з складу акупацыйных фармаваньняў, прысуджаных да вышэйшае меры пакараньня шарыяцкім судом». Настойвае на тым, што паўстанцы будуць атакаваць толькі вайсковыя й міліцэйскія мэты Расеі.

27 чэрвеня 2006 вызваліў Шаміля Басаева ад пасады віцэ-прэм’ера й прызначыў яго на пасаду віцэ-прэзыдэнта ЧРІ.

6 ліпеня 2006 Доку Ўмараў падпісаў загад аб стварэньні ў структурах ЧРІ Ўральскага й Паволскага франтоў. Камандуючым Уральскім фронтам прызначаны амір Асадула (Міхаіл Захараў), Паволскім фронтам — амір Джундула (Абдурахман Камалутдзінаў).

На інтэрнэт-сайце сэпаратыстаў 24 верасьня 2006 былі апублікаваныя загады Ўмарава, паводле якіх на базе Паўночнага фронту Ўзброеных сілаў ЧРІ створаныя Паўночнаўсходні (камандзірам прызначаны Тагір Батаеў) і Паўночназаходні (камандзірам прызначаны Абубакар Эльмурадаў) фронты, а Ўсходні фронт ператвораны ў Паўднёваўсходні (камандзірам прызначаны Сулейман Імурзаеў па мянушцы Хайрула). Гэтыя фронты суіснуюць з Цэнтральным і Паўднёвазаходнім.

18 жніўня 2006 было абвешчана аб капітуляцыі аддзелаў Доку Ўмарава й яго самога, але, як высьветлілася, гэта быў старэйшы брат Доку Ахмад, які два гады лічыўся зьніклым.

23 лістапада 2006 Доку Ўмараў быў абкружаны ў лесе побач зь вёскай Янды-Катар Ачхой-Мартанаўскага раёну, але яму, хоць і параненаму, усё-ткі ўдалося выбрацца.

19 сакавіка 2007 прызначыў на пасаду віцэ-прэзыдэнта Суп’яна Абдулаева.

У кастрычніку 2007 г. абвясьціў ліквідацыю ЧРІ, Урада ЧРІ і пасады прэзыдэнта ЧРІ і рэфармаваньне структураў ЧРІ ў новае сэпаратысцкае ўтварэньне — Каўкаскі Імарат (чач. Имара́т Кавка́з).

Погляды рэдагаваць

Вызнае іслам вагабісцкага толку. Адмаўляецца ад абвінавачваньняў у ісламскім экстрэмізьме й сувязях сусьветным джыгадам. Галоўнай мэтай змаганьня лічыць незалежнасьцьЧачэніі. Выступае супраць тэрарыстычных актаў супраць цывільнага насельніцтва (у тым ліку 2004 асудзіў захоп закладнікаў у Беслане).

Сьмерць Доку Ўмарава рэдагаваць

У студзені 2005 быў абвешчаны забітым у сутычцы з расейскім атрадам спэцыяльнага прызначэньня недалёка ад грузінскае мяжы. У сакавіку 2005 зьявілася інфармацыя аб моцным раненьні Ўмарава, а ў красавіку спэцпадпадзяленьні ў сямігадзінным баі ў Грозным зьнішчылі невялікі партызанскі атрад, лічачы, што сярод іх быў Умараў.

У траўні 2005 зьявілася інфармацыя, што Ўмараў, падарваўшыся на міне, страціў нагу, але ў жніўні ён удзельнічаў у атацы на Рошні-Чу. У верасьні 2005 МУС Расеі абвясьціла, што знойдзеная магіла Ўмарава, наступны раз ён «загінуў» падчас атакі на Нальчык у кастрычніку. У траўні 2006 чачэнская міліцыя знайшла прытулак Умарава ў станіцы Асінаўская, але ён здолеў своечасова ўцячы.

У сакавіку 2014 году сайт «Каўказ-цэнтар» паведаміў пра сьмерць Умарава[1].

3 лютага 2015 г. КДБ Беларусі апублікаваў пералік тэрарыстаў[2], у які ўключаны Доку Хаматавіч Умараў[3]

Крыніцы рэдагаваць

Папярэднік
Абдул-Халім Садулаеў
Прэзыдэнт Ічкерыі
2006—2014
Наступнік