Дзімітар Кавачэўскі

македонскі палітык

Дзімі́тар Кавачэ́ўскі (па-македонску: Димитар Ковачевски, 1974, Куманава) — македонскі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прэм'ер-міністар Паўночнай Македоніі з 16 студзеня 2022 году.

Дзімітар Кавачэўскі
з 17 студзеня 2022
Папярэднік Зоран Заеў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 ліпеня 1974(1974-07-24) (49 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Намесьнік міністру фінансаў Паўночнай Македоніі (2020—2022). Доктар эканамічных навук, дацэнт факультэту эканомікі і кіраваньня бізнэсу Унівэрсытэту амэрыканскага каледжу Скоп’е.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Куманава. Бацька — Слабадан Кавачэўскі, мэр Куманава з 2000 па 2005 год, першы амбасадар Рэспублікі Македонія ў Чарнагарыі з 2006 па 2010 год[1].

Пачаў атрымліваць сярэднюю адукацыю ў школе «Гоце Дзялчаў» у Куманава. Завяршыў атрыманьне сярэдняй адукацыі ва Ўотэрвіле ў школе «Элізіян Марыстаўн», штат Мінэсота. У 1998 годзе скончыў эканамічны факультэт Унівэрсытэта Сьвятых Кірыла і Мятода ў Скоп’е і атрымаў ступень магістру на тым жа факультэце ў 2003 годзе. У 2008 годзе скончыў дактарантуру па эканоміцы на эканамічным факультэце Унівэрсытэту Чарнагорыі.

У 2005 годзе прайшоў прафэсійную падрыхтоўку ў Каледжы Эўропы ў Бруге, у 2011 годзе — у прафэсійную падрыхтоўку ў Гарвардзкай школе бізнэсу. У 2015 годзе стаў выпускніком Эўрапейскага калёквіюму па прадпрымальніцтве Мюнхэнскага тэхнічнага ўнівэрсытэту. У 2017 годзе прайшоў прафэсійную падрыхтоўку ў Ратэрдамскай школе мэнэджмэнту Ўнівэрсытэту Эразма.

Аўтар шматлікіх навуковых прац у галіне эканомікі і кіраваньня, апублікаваных у міжнародных навуковых часопісах і на канфэрэнцыях. Сааўтар шэрагу артыкулаў, у ліку якіх знаходзяцца «Выбар самага простага шляху: прыцягненьне прамых замежных інвэстыцый або брэндынг македонскага бізнэсу» (2017), «Фінансавы крызыс і балканскія пэрспектывы ЭЗ» (2018) і «Стратэгія электроннай сельскай гаспадаркі: партнэрства як аснова бізнэс-мадэлі» (2020).

Палітыка рэдагаваць

Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2020 году ў Паўночнай Македоніі Дзімітар Кавачэўскі быў прызначаны намесьнікам міністра фінансаў у другім урадзе Зорана Заева. Парлямэнт выбраў яго на гэту пасаду 23 верасьня 2020 году[2]. Увайшоў у склад Эканамічнай рады Ўраду Паўночнай Македоніі па пераадоленьні эканамічных наступстваў, выкліканых пандэміяй каранавірусу COVID-19.

Прэм’ер-міністар Паўночнай Македоніі рэдагаваць

 
Дзімітар Кавачэўскі з прэм’ер-міністрам Грэцыі Кірыякас Міцатакіс на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы 20 лютага 2022 году

16 студзеня 2022 году Кавачэўскі быў прыведзены да прысягі прэм’ер-міністра Рэспублікі Паўночная Македонія і афіцыйна заняў пасаду[2][3].

У той жа дзень ён прадставіў праграму свайго кабінэту і заявіў, што яго ўрад падрыхтаваў ужо комплекс мер па падтрымцы грамадзян, кампаній і эканомікі, на якія ўжо закладзена 130 млн эўра. Дзімітар Кавачэўскі чакаў росту эканомікі з 4,6% да 5,9% у год, паабяцаў змагацца са злачыннасьцю і карупцыяй, зьнізіць узровень беспрацоўя да адназначнай колькасьці, павялічыць заробкі і пэнсій. Кабінэт Кавачэўскага выступае за эўраатлянтычную інтэграцыю і ўвахлджаньне Паўночнай Македоніі ў Эўразьвяз. Ён заявіў, што краіна працягне палітыку добрасуседзтва.

Урад Кавачэўскага падтрымалі 62 дэпутаты, супраць прагаласавалі 46 (усяго 120, прысутнічала 108)[4].

Крыніцы рэдагаваць