Дзяцел жоўтагаловы

Жоўтагало́вы дзя́цел (па-лацінску: Picoides tridactylus) — птушка сямейства дзятлавых, распаўсюджаная ў асноўным у лясах Паўночнай Амэрыкі. Два падвіды жывуць у Эўразіі.

Жоўтагаловы дзяцел
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадДзятлападобныя
СямействаДзятлавыя
РодPicoides
ВідЖоўтагаловы дзяцел
Бінамінальная намэнклятура
Picoides tridactylus (Linnaeus, 1758)
Арэал

Апісаньне рэдагаваць

Стракаты, чырвоны колер адсутнічае. На сьпіне белаватая шырокая паласа ад патыліцы да паясьніцы (часам толькі белыя плямы). Бакі галавы чорныя, ніз цела белаваты, бакі цела паласатыя. Верх галавы ў самца жоўты, у самкі чорны зь белым ілбом. Маладыя больш карычневыя з чорнымі плямамі на сьпіне. Ногі з трыма пальцамі. Голас: вельмі падобны, як у вялікага дзятла, але «кійек», а не «кік», у гнездавы пэрыяд ціхае «грек-грек». Стукае даволі павольна. Даўжыня цела 21-25 см, размах крылаў 35-43 см.[1]

Падвіды рэдагаваць

З 8 падвідаў у Эўропе: P. t. tridactylus — паўночная Эўропа (ад Скандынавіі да паўн.-ўсх. Азіі); P. t. alpinus — цэнтральная і паўднёвая Эўропа (ад Альп да паўн. Японіі); P. t. crissoleucus — Урал, паўночная Сыбір і паўночная Манголія.

Біятоп рэдагаваць

Вялікія хваёвыя лясы з прымесьсю або перавагай елак. Можна вылучыць 2 тыпы біятопаў: нізінныя на Поўначы арэала (у тайзе), у гушчары, часта вільготным, але зь вялікай колькасьцю мёртвых дрэў, напрыклад пасьля пажару, завалаў або ветраломаў; перадгорныя і горныя лясы (650—1900 м в.у.м.), на схілах гор (у Швэйцарыі), часта пакрытых старым дрэвастоем зь елак.

Гняздо рэдагаваць

У дупле парахнеючага або мёртвага дрэва на вышыні 1-6 м над зямлёй, выпадкова вышэй (да 13 м). Подсьціл з парахні. Дыямэтр адтуліны 5-6 см, глыбіня дупла 20-30 см. Памеры гнездавой камэры: шырыня — да 6 см, вышыня — 13-15 см.

Яйкі рэдагаваць

4-5 (3-7), крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, белыя, бліскучыя, з далікатнымі порамі. Памеры: 24,5 х 18,5 мм (21,5-28,5 х 16,5-19,5 мм).

Арэал рэдагаваць

Галарктыка (акрамя Поўначы і Поўдня); у цэнтральнай і паўдёвай Эўропе толькі лякальна, галоўным чынам у гарах. Лякальна ў паўдёвай Азіі.

Пералёты рэдагаваць

Аселы. Узімку качуе на поўдзень у межах гнездавога арэала, часам адбываюцца невялікія інвазыі, якія даходзяць напрыклад, са Скандынавіі да Даніі і Нямеччыны.

Месца зімовак рэдагаваць

У межах гнездавога арэала.

На Беларусі рэдагаваць

Нешматлікі на гнездаваньні аселы від.

Крыніцы рэдагаваць