Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Кастуся Каліноўскага

беларуская літаратурная прэмія

Дзяржа́ўная прэ́мія Белару́сі імя Кастуся́ Каліно́ўскага — беларуская прэмія, заснаваная ў 1989 року ў гонар Кастуся Каліноўскага. Уручалася за творы ў галіне мастацкай публіцыстыкі (літаратура, мастацтва) штодвагады[1].

Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Кастуся Каліноўскага
Апісаньнеза найлепшы твор мастацкай публіцыстыкі
Правядзеньне1989
КраінаБеларусь
Першае прысуджэньне1990

Ляўрэаты рэдагаваць

Ганаровы знак рэдагаваць

У 1993 року Пастановай Савету Міністраў і Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь быў уведзены ганаровы знак ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі. Ганаровы знак ляўрэата прэміі Кастуся Каліноўскага вырабляецца з каляровага мэталу і мае форму чатырохкутніка з зрэзанымі кутамі, бакамі ўвагнутага ўнутар. Чатырохкутнік з дыяганалямі 30 мм кожная накладаецца на круглы элемэнт дыямэтрам 25 мм, на паверхні якога створаная прамяністая рыфленая структура. У цэнтральнай частцы чатырохкутніку ў крузе дыямэтрам 18 мм, абведзеным венцам, разьмешчаная рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. На адваротным баку знаку ў крузе надпіс: „Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь“, у ніжняй частцы — нумар знаку[13].

Знак з дапамогай вушка і прамежкавага зьвяна злучаецца з калодкай, ніжняя частка якой закругленая. Калодка мае шырыню 12 і вышыню 20 мм. Ейны вонкавы бок акаймаваны венцам і пакрыты эмальлю белага колеру. Зь верхняга правага кута калодкі ў ніжні левы праходзіць палоска чырвонага колеру шырынёй 4 мм, таксама абведзеная венцам і пакрытая чырвонай эмальлю. З адваротнага боку калодка мае шпільку для мацаваньня на вопратцы[13].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Олег Зайцев. Беларусь литературная. Взгляд изнутри // Приокские зори : журнал. — 2015. — № 1.
  2. ^ Леанід Дайнека Камунікат. Беларускае гістарычнае таварыстваПраверана 6 лютага 2021 г.
  3. ^ Дайнека Леанід Мартынавіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
  4. ^ Кнігазбор\Карамазаў. Выбраныя творы Каталёг. Booklover. Праверана 6 лютага 2021 г.
  5. ^ Карамазаў Віктар Філімонавіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
  6. ^ Пархута Яраслаў Сільвестравіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
  7. ^ У Менску прэзэнтуюць кнігу пра Міколу Ермаловіча — таго, „хто вярнуў нам гісторыю“ // хрысьціянскі інфармацыйны партал „Крыніца“, 3 сьнежня 2014 г. Праверана 6 лютага 2021 г.
  8. ^ Глушакоў Уладзімер Сьцяпанавіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
  9. ^ Марціновіч Алесь (Аляксандар Андрэевіч) Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
  10. ^ Шырко Васіль Аляксандравіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
  11. ^ Ліпскі Ўладзімер Сьцяпанавіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
  12. ^ Саламаха Ўладзімер Пятровіч Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 лютага 2021 г.
  13. ^ а б Постановление Совета Министров Республики Беларусь, Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 17.03.1993 N 166/2229-XII „Об утверждении Положения о Почетном знаке лауреата Государственной премии Республики Беларусь, описаний Диплома и Почетного знака лауреата Государственной премии Республики Беларусь“ (рас.). Валер ЛеванеўскіПраверана 6 лютага 2021 г.