Дзяніс Лявіцкі

беларускі футбаліст

Дзяніс Лявіцкі (нарадзіўся 5 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Дзяніс Лявіцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 лютага 1997(1997-02-05)[1][2] (27 гадоў)
Рост 185 см[3]
Вага 79 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Дняпро Магілёў 75 (9)
2018—2020 Тарпэда-БелАЗ 22 (0)
2020 Белшына 12 (4)
2021 Гомель 24 (2)
2022—2023 СКА Хабараўск 24 (2)
2023—4 Тарпэда-БелАЗ 7 (0)
Зборныя
2017—2018 Беларусь (да 21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сакавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

З 2013 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра» і на наступны год трывала замацаваўся ў складзе. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзяніс стаў прыцягвацца да асноўнага складу. У сэзоне 2016 году ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да сканчэньня сэзону 2018 году[4]. 8 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Віцебска» (4:0). Пазьней пачаў часам зьяўляцца ў пачатковым складзе магіляўчанаў. 3 лістапада 2017 году адгуляў увесь матч з мазырскай «Славіяй» на пазыцыі нападніка і адзначыўся двума галамі (выніковы лік 5:3).

У ліпені 2018 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», падпісаўшы кантракт на тры гады[5]. Да канца сэзону 2018 году чатыры разы згуляў за жодзінскую каманду ў Найвышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі, выступаючы таксама за дубль. У сэзоне 2019 году пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. У 2020 годзе толькі зрэдку выходзіў на замену. У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[6]. Стаў трывалым гульцом першай адзінаццаткі, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[7].

У студзені 2021 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[8]. Замацаваўся ў камандзе на пазыцыі левага абаронцы, дзе дапамог «Гомлю» паводле выніку сэзону 2021 году заняць чацьвертае месца ў чэмпіянаце. У студзені 2022 году пакінуў гомельскі клюб[9] і неўзабаве стаў футбалістам расейскага «СКА-Хабараўска»[10]. Сышоў з хабараўскага клюбу па заканчэньні кантракту ў чэрвені 2023 году[11]. У ліпені 2023 году далучыўся да жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[12]. Прапусьціў першыя некалькі месяцаў праз траўмы, але з кастрычніка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да канца 2024 году[13].

Міжнародная рэдагаваць

26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі (3:4).

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2017 Найвышэйшая ліга 17 2
2018 Найвышэйшая ліга 10 0
Тарпэда-БелАЗ 4 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць