Дзяніс Галенка

беларускі футбаліст

Дзяні́с Гале́нка (нарадзіўся 13 чэрвеня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпраму».

Дзяніс Галенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 сакавіка 1996(1996-03-13)[1] (28 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Паперпрам
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015 Гомель 3 (0)
2016—2018 Лякаматыў Гомель
2018—2019 Белшына
2019—2020 Нафтан 32 (0)
2021—4 Паперпрам 45 (16)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Футболам пачаў займацца яшчэ юнаком ў магілёўскай СДЮШАР №7. Пазьней перабраўся ў структуру «Гомля». У 2015 годзе футбаліст пачаў выступаць за дублюючы склад гомельскага клюбу. За асноўную каманду дэбютаваў 11 ліпеня 2015 году ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны», выйшаўшы на замену на 70 хвіліне. Пад канец сэзону пачаў часьцей падцягвацца да гульняў з асноўнай камандай. У сваім дэбютным сэзоне згуляў у 5 матчах ва ўсіх турнірах.

У сакавіку 2016 году далучыўся да «Гомельчыгункатрансу»[2], дзе адразу замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. Дэбют гульца прыпаў на матч супраць «Слоніму». У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[3]. Першым матчам за новую каманду стаў выступ у Кубку Беларусі супраць гарадзенскага «Нёмана», дзе адзначыўся голам. У 2019 годзе страціў месца ў асноўным складзе каманды. У выніку ў жніўні далучыўся да наваполацкага «Нафтану». У красавіку 2021 году далучыўся да другалігавага «Паперпраму», зь якім прасунуўся ў Першую лігу.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 3 0
Лякаматыў Гомель 2016 Першая ліга 26 4
2017 Першая ліга 24 7
2018 Першая ліга 14 3
Белшына 11 2

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць