Дзяды (паэма)

паэма Адама Міцкевіча

«Дзяды́» — нізка рамантычных драмаў Адама Міцкевіча, публікаваны ў 1822—1860 роках. Складаецца з чатырох частак:

Сцэна зь «Дзядоў» на паштоўцы 1919

Апроч драмаў, у склад II часткі ўваходзіць верш «Упыр», пачаткова публікаваны асобна.

Часткі зьвязаныя між сабою абрадам дзядоў — дакладна апісаным у II частцы, згаданы Густавам у IV частцы і паказаным у IX сцэне III часткі. У творы зьмешчаныя пэўныя аўтабіяграфічныя зьвесткі, ідэі рамантызму, зьвязанага з народавольніцкай барацьбой польскага народу пад расейскім падзелам.

Андрэй Мілеўскі ў ролі Густава-Конрада ў пастаноўцы Станіслава Высьпянскага (Гарадзкі тэатар у Кракаве, прэм’ера 31 кастрычніка 1901 году)

Зьмест рэдагаваць

Часткі зьвязаныя між сабою абрадам дзядоў — дакладна апісаным у ІІ частцы, згаданы Густавам у ІV частцы й паказаным у ІX сцэне ІІІ часткі. У творы зьмешчаны пэўныя аўтабіяграфічныя зьвесткі, ідэі рамантызму, зьвязанага з народавольніцкай барацьбой пад расейскім падзелам. У ІІ частцы апісваецца абрад дзядоў, падчас якога перад яго ўдзельнікамі зьяўляюцца духі памерлых, якія просіць дапамогі ў жывых. Па словах Міцкевіча, у народных забабонах прасочваецца «маральная ідэя, вобразна выяўленая простым людам». Апрача драм, у склад ІІ часткі ўваходзіць верш «Упыр», пачаткова публікаваны асобна. Частка ІV — гісторыя Густава, які скончыў жыцьцё самагубствам з-за каханьня. ІV частка стала мастацкім адлюстраваньнем няшчаснага каханьня паэта да яго «рамантычнай музы» — Марылі Верашчакі. У ІІІ частцы Дзядоў Міцкевіч зьвярнуўся да іншых падзеяў пэрыяду маладосьці — да арышту й турэмнага зьняволеньня па справе філаматаў у 1824 годзе. Сам паэт «зашыфраваны» тут пад імем Конрада.

Беларускія пераклады рэдагаваць

Паэма перакладзеная на беларускую мову Сержам Мінскевічам (1999) і Кастусём Цьвіркам (2001).

  • Дзяды (у двух тамах). Адам Міцкевіч. Языки: белорусский, польский. Перакладчык Серж Мінскевіч. Менск, 1999. ISBN: 985-6530-07-5 — Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову, зроблены ў 1994—1998 гадах і прымеркаваны да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча.[1]

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Alina Witkowska, Ryszard Przybylski. Romantyzm. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1999. — ISBN 83-01-12108-4

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць