Дзьмітры Падстрэлаў

беларускі футбаліст

Дзьмі́тры Падстрэ́лаў (нарадзіўся 6 верасьня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама».

Дзьмітры Падстрэлаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 верасьня 1998(1998-09-06)[1][2] (25 гадоў)
Рост 175 см
Вага 70 кг[4]
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Дняпро Магілёў 39 (3)
2019 Дняпро Магілёў[d] 24 (4)
2020—2022 Шахцёр Салігорск 84 (13)
2023 Касьпі 13 (2)
2023 БАТЭ 11 (3)
2024—4 Дынама Менск 4 (0)
Зборныя
2017 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2018—2019 Беларусь (да 21) 8 (1)
2020—2022 Беларусь 14 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

З 2014 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзьмітры стаў прыцягвацца да асноўнага складу, у асноўным выходзячы на замену. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да сканчэньня сезону 2018 году[5]. У сэзоне 2017 году выступаў у асноўным за дубль магіляўчанаў. 3 лістапада 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць мазырскай «Славіяй» (5:3) і пасьпеў адзначыцца галявой перадачай. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі, а зь лета пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе.

У сакавіку 2019 году далучыўся да аб’яднанай каманды «Промню» і «Дняпра», якая выступала пад назвай «Дняпро»[6]. Гулец хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы ў якасьці аднаго з асноўных нападнікаў. У сьнежні 2019 году, пасьля таго як «Дняпро» страціў месца ў Найвышэйшай лізе, перайшоў у салігорскі «Шахцёр», склаўшы трохгадовы кантракт[7]. Замацаваўся ў асноўным складзе гарнякоў, у сэзоне 2020 году згуляўшы ўсе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, пераважна ў стартавым складзе, і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны. У 2021—2022 гадах заставаўся гульцом асноўнага складу. Здабыў з салігорцамі яшчэ два чэмпіёнскія тытулы, але апошні зь іх быў ануляваны праз дамоўленыя матчы.

У лютым 2023 году перайшоў у казаскі «Касьпі»[8]. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[9] і хутка склаў угоду з барысаўскім БАТЭ[10]. У сьнежні 2023 году зышоў з барысаўскага клюбу[11] і ўжо ў наступным месяцы далучыўся да менскага «Дынама»[12].

Міжнародная рэдагаваць

У сакавіку 2017 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы ў Ангельшчыне. 14 лістапада 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), зьявіўшыся на зьмену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Харватыі (1:3). У далейшым быў адным з асноўных нападнікаў моладзевай зборнай.

23 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У наступным матчы, 26 лютага 2020 году супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адзначыўся дэбютным голам у кашулі нацыянальнае каманды.

Дасягненьні рэдагаваць

«Шахцёр»:

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2017 Найвышэйшая ліга 1 0
2018 Найвышэйшая ліга 10 1

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць