Дзьмітры Мазалеўскі

беларускі футбаліст і трэнэр

Дзьмітры Мазалеўскі (нарадзіўся 30 красавіка 1985 году, Берасьце, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2007—2012 гадах згуляў 2 матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Дзьмітры Мазалеўскі
Дзьмітры Мазалеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 красавіка 1985 (38 гадоў)
Берасьце, БССР
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2011
2012—2016
2017
2017
Дынама Берасьце
БАТЭ
Дынама Берасьце
Атлянтас
228 (58)
51 (14)
10 (1)
16 (5)
Зборныя
2004—2005
2007—2012
Беларусь (да 21)
Беларусь
6 (0)
2 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Дзьмітры зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР-5 гораду Берасьце. Прафэсійную кар’еру пачаў у берасьцейскім «Дынама» ў 2002 годзе. У сэзоне 2003 году дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі за клюб з гораду над Бугам. У 2004 годзе Дзьмітры здолеў замацавацца ў галоўнай камандзе. У 2007 годзе разам з «Дынама» стаў уладальнікам Кубка Беларусі. Тады Мазалеўскі ўсталяваў бамбардзірскі рэкорд, які не пабіты да гэтага часу — 9 галоў за розыгрыш.

З 20 сьнежня 2011 году зьяўляецца гульцом БАТЭ. Дэбютаваў за клюб 5 сакавіка 2012 году ў матчы за Супэркубак краіны. У верасьні 2016 году пакінуў БАТЭ[1]. У кастрычніку 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Ганконг Рэйнджарз»[2], але не згуляў у яго складзе ніводнага матчу і пакінуў клюб менш чым празь месяц[3]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[4]. У ліпені 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Атлянтас»[5]. У сакавіку 2018 году абвясьціў пра завяршэньне кар’еры[6].

У сакавіку 2019 году ўзначаліў дубль берасьцейскага «Дынама»[7].

Дасягненьні рэдагаваць

БАТЭ

Дынама Берасьце:

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 4 3
2016 Найвышэйшая ліга 15 0
Дынама Берасьце 2017 Найвышэйшая ліга 10 1

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць