Дзьмітры Калінейка

беларускі футбаліст

Дзьмітры Калінейка (нарадзіўся 9 красавіка 1999 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Дзьмітры Калінейка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 красавіка 1999(1999-04-09)[1] (24 гады)
Рост 182 см
Вага 71 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017 Энэргетык-БДУ 11 (0)
2018—2019 Смалявічы 5 (1)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец менскага РЦАП-БДУ. У 2016 годзе дэбютаваў у складзе дарослай каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе. У сэзонах 2016 і 2017 гадах зьяўляўся на полі, выходзячы на замену ў другім тайме.

У студзені 2018 году выправіўся на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым падпісаў з клюбам трохгадовы кантракт[2]. 1 красавіка 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе у матчы супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Пазьней атрымаў траўму, празь якую прапусьціў большую частку сэзону 2018 году. У пачатку 2019 году зноў пачаў зьяўляцца на гульнявой пляцоўцы, выходзячы на замену, аднак у ліпені 2019 году праз праблемы з здароўем завяршыў кар’еру.

Міжнародная рэдагаваць

У 2015 годзе выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Энэргетык-БДУ 2017 Першая ліга 1 0
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 1 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць