«Дзе́ці Алінда́ркі» — раман беларускага пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2014 годзе ў выдавецтве «Галіяфы».

Дзеці Аліндаркі
Жанр: раман
Аўтар: Альгерд Бахарэвіч
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 2014
Выдавецтва: Галіяфы[d]
Папярэдні твор: Ніякай літасьці Альгерду Б[d]
Наступны твор: Белая муха, забойца мужчын[d]
ISBN: 978-985-7021-71-0

Сюжэт рэдагаваць

Беларускія нацыяналісты загуляліся ў «Мову» і «Гісторыю». Яны ня хочуць прымаць рэчаіснасьці, у якой ніякай «Мовы» няма, а пануе адзін непахісны «Язык». Больш за тое: валоданьне «Мовай» лічыцца псыхічным і фізыялягічным адхіленьнем — наступствамі пухліны пад языком, якую можна купаваць у раньнім дзяцінстве. У бацькоў, якія таемна вучаць малых размаўляць па-беларуску, спэцыяльныя службы забіраюць дзяцей, высылаючы іх у папраўчыя піянэрлягеры, дзе на дзяржаўныя гранты праводзіць свае экспэрымэнты доктар-самавук.

Адзін з бацькоў выкрадае сына і дачку з папраўчага лягеру і праз сваю нядбаласьць пакідае адных у цёмным лесе. Далей мы бачым рэчаіснасьць пераважна праз прызму карціны сьвету хлопчыка і дзяўчынкі, у якіх на вуснах перамяшаліся «Мова» ды «Язык», а таксама тыя ідэалягемы, якія з дапамогай гэтых малаткоў забілі ў іх галовы дарослыя.

Кампазыцыя раману сабраная вакол цэнтральнай лініі, у якасьці якой Альгерд Бахарэвіч узяў кананічны сюжэт з казкі братоў Грым «Гэнзэль і Грэтэль». Гэтая фабула выкарыстоўваецца для таго, каб ізноў падняць тэму беларускай гістарычнай траўмы — экспансіі моўнага імпэрыялізму, суіснуе з карыкатурным афіцыйным патрыятызмам і іранічна апісаным нацыяналізмам.

Узнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць