Джэсыка Дон Лінч (па-ангельску: Jessica Dawn Lynch; нар. 26 красавіка 1983 году) — былы шараговец першае клясы Квартырмайстэрскага корпусу. Была ўдзельніцай уваходу кааліцыйных сілаў у Ірак у 2003 годзе. 23 сакавіка 2003 году была параненая і ўзятая ў палон ірацкімі войскамі, знаходзілася ў палоне да 1 красавіка 2003 году, калі была вызвалена ў ходзе апэрацыі амэрыканскага спэцназу. Гісторыя палону і вызваленьня Джэсыкі Лінч была шырока агучаная ў сродках масавай інфармацыі.

Джэсыка Лінч
26 красавіка 1983(1983-04-26) (40 гадоў)
Месца нараджэньня

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Джэсыка Лінчсховішча мультымэдыйных матэрыялаў