Джыгмэ Дорджы Вангчук

кароль Бутану
(Перанакіравана з «Джыгме Дорджы Вангчук»)

Джыгмэ Дорджы Вангчук (2 траўня 1929 году — 21 ліпеня 1972 году) — трэці кароль Бутану. Ён выбраў шлях павольнай мадэрнізацыі і зрабіў крокі па выхадзе краіны з сусьветнай ізаляцыі.

Джыгмэ Дорджы Вангчук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 траўня 1929(1929-05-02) або 1928[1],
Памёр 21 ліпеня 1972(1972-07-21) або 1972[1],
Нашчадкі Джыгмэ Сынг’е Вангчук
Дынастыя Ванчгукі[d]
Сужэнец Кесанг Чадэн Ванчгук[d]
Бацька Джыгмэ Вангчук
Маці Пхунцо Чадэн[d]
Узнагароды
Падма Вібхушан

Біяграфія рэдагаваць

27 кастрычніка 1952 году Джыгмэ Дорджы Вангчук прыняў трон пасьля свайго бацькі, другога караля Джыгмэ Вангчука. Джыгмэ Дорджы Вангчук праводзіў пераўтварэньні па пераадоленьні фэўдалізму, укараніў новыя вынаходніцтвы ў сельскай гаспадарцы і ўвёў колавы транспарт, бо да гэтага людзі насілі грузы і прадукты на сабе.


  1. ^ а б в г д е Jigme Dorji Wangchuk // https://www.britishmuseum.org/collection/term/BIOG175181