Джузэпэ Гарыбальдзі

Джузэ́пэ Гарыба́льдзі (па-італьянску: Giuseppe Garibaldi; 4 ліпеня 1807, Ніцца, Француская імпэрыя2 чэрвеня 1882, Карпэра, Каралеўства Італія) — выбітны італьянскі генэрал і палітык. Разам з Камільлё Кавурам, Віктарам Эмануілам II і Джузэпэ Мадзыні яго лічаць адным з «бацькоў айчыны» ў Італіі.

Джузэпэ Гарыбальдзі
Джузэпэ Гарыбальдзі ў 1866 годзе
Джузэпэ Гарыбальдзі ў 1866 годзе
3 лютага 1871 — 18 лютага 1871
29 сакавіка 1860 — 23 красавіка 1860
1 ліпеня 1860 — 17 сьнежня 1860
27 студзеня 1861 — 7 студзеня 1864
9 сакавіка 1864 — 7 верасьня 1865
23 сьнежня 1865 — 13 лютага 1867
8 красавіка 1867 — 24 лістапада 1868
19 сьнежня 1874 — 3 кастрычніка 1876
12 лістапада 1876 — 2 траўня 1880
23 траўня 1880 — 2 чэрвеня 1882
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 ліпеня 1807
Ніцца, Француская імпэрыя
Памёр: 2 чэрвеня 1882
Карпэра, Каралеўства Італія
Партыя:
Сужэнец: Аніта Гарыбальдзі[d], Giuseppina Raimondi[d] і Francesca Armosino[d]
Дзеці: Рычыёці Гарыбальдзі[d], Роза Гарыбальдзі[d], Тэрэза Гарыбальдзі[d], Clelia Garibaldi[d], Manlio Garibaldi[d], Rosita Garibaldi[d], Anita Garibaldi[d] і Мэноцьці Гарыбальдзі
Узнагароды:

Гарыбальдзі быў цэнтральнай фігурай у італьянскім Рысарджымэнта, бо ён асабіста камандаваў і ўдзельнічаў у шматлікіх вайсковых кампаніях, якія прывялі ў канчатковым выніку да фармаваньня адзінай Італіі. Ён наогул імкнуўся дзейнічаць ад імя законнай улады, таму яго не прынята лічыць рэвалюцыянэрам. Гэтак ён быў прызначаны генэралам часовым урадам у Міляне ў 1848 годзе, а таксама генэралам Рымскай рэспублікі ў 1849 годзе вайсковым міністэрствам, а таксама ўзначальваў Экспэдыцыю тысячы ад імя і са згоды Віктара Эмануіла II.

Джузэпэ быў празваны «героем двух міроў» за ягоны ўдзел у вайсковых апэрацыях у Паўднёвай Амэрыцы і Эўропе. Гэта прынесла яму значную рэпутацыю ў Італіі і за мяжой. Многія з найвялікшых інтэлектуалаў таго часу, як то Віктор Юго, Аляксандар Дзюма і Жорж Санд, усхвалялі яго з захапленьнем. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты аказвалі яму фінансавую і ваенную падтрымку ў цяжкіх умовах.

Згодна з апісаньнем добраахвотнікі пад ягоным камандваньнем насілі чырвоныя кашулі замест уніформы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Джузэпэ Гарыбальдзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў