Джозэф Рабінэт Байдэн

Джозэф Рабінэт «Джо» Байдэн-Малодшы (па-ангельску: Joseph Robinette "Joe" Biden, Jr., ІРА: ['dʒoʊsɛf rɒbɪ'nɛt 'bаɪdɛn]; 20 лістапада 1942, Скрэнтан, Пэнсыльванія) — амэрыканскі палітык. 46-ы прэзыдэнт ЗША, раней 47-мы віцэ-прэзыдэнт краіны.

Джозэф Рабінэт Байдэн
з 20 студзеня 2021
Папярэднік Дональд Трамп
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 лістапада 1942(1942-11-20)[1][2][3][…] (81 год)
Партыя:
Сужэнец: Нэйлія Гантэр[d][5] і Джыл Байдэн[d]
Дзеці: Бо Байдэн[d][4], Наомі Байдэн[d][5], Гантэр Байдэн[d][4] і Эшлі Байдэн[d][7]
Бацька: Джозэф Рабінэт Байдэн-старэйшы[d][5]
Маці: Джын Байдэн[d][8]
Адукацыя:
Узнагароды:

З 3 студзеня 1973 году па 15 студзеня 2009 году — сэнатар-дэмакрат ад штату Дэлавэр, узначальваў сэнацкія камітэты па судовых справах, па міжнародных адносінах. З 27 жніўня 2008 году афіцыйны кандыдат у віцэ-прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі (у пары з Баракам Абамам). Заступіў на пасаду віцэ-прэзыдэнта адначасова з Баракам Абамам 20 студзеня 2009 году.

У пачатку красавіка 2020 году стала вядома, што Джо Байдэн, пасьля выхаду з гонкі яго супэрніка — сэнатара Бэрні Сандэрсу, стаў адзіным кандыдатам Дэмакратычнай партыі на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах у пары з Камалай Харыс як кандыдаткай на пасаду віцэ-прэзыдэнта.

Па стане на 7 лістапада 2020 году Байдэн набраў патрэбную для перамогі колькасьць галасоў выбаршчыкаў, перамогшы ў штаце Пэнсыльванія[9].

Інаўгурацыя 46-га Прэзыдэнта ЗША адбылася 20 студзеня 2021 году. Джо Байдэн зьмяніў на гэтай пасадзе Дональда Трампа.

Прэзыдэнцтва рэдагаваць

20 студзеня 2021 году прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн падпісаў 15 указаў, у тым ліку: 1) «Аб увядзеньні 100-дзённага рэжыму нашэньня масак і забесьпячэньні абавязковага нашэньня масак у дзяржаўных установах», 2) «Аб падаўжэньні мараторыю на высяленьне грамадзянаў, якія апынуліся бяз сродкаў у выніку выкліканага каронавірусам крызісу», 3) «Аб працягу замарозкі выплатаў па адукацыйных крэдытах», 4) «Аб спыненьні будаўніцтва нафтаправода Кістоўн на мяжы з Канадай», 5) «Аб увядзеньні мараторыю на здачу ў арэнду тэрыторыяў арктычнай зоны для здабычы нафты і прыроднага газу». Замежнай палітыкі тычыліся ўказы: 1) «Аб адмене рашэньня аб выхадзе ЗША з СААЗ»; 2) «Аб вяртаньні ЗША да абавязкаў у рамках Парыскага пагадненьня па клімаце; 3) «Аб адмене надзвычайнага становішча на амэрыкана-мэксыканскай мяжы і фэдэральнага фінансавання будаўніцтва агароджаў на мяжы з Мэксыкай»; 4) «Аб адмене забароны на ўезд на тэрыторыю ЗША грамадзянаў некаторых мусульманскіх краінаў»; 5) «Аб умацаваньні праграмы абароны дзяцей мігрантаў АДПД, што дае часовае вызваленьне ад дэпартацыі маладым людзям, якіх прывезьлі ў ЗША дзецьмі»; 6) «Аб грамадзянстве для мігрантаў»[10].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць