Джодзі Дэрыл Крэдак (па-ангельску: Jody Darryl Craddock; нарадзіўся 25 ліпеня 1975 году, Рэдытч, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, быў вядомы як абаронца клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз». Джодзі доўгі час выступаў у ніжэйшых дывізіёнах, але ў сярэдзіне 1990-х разам з «Сандэрлэндам» прабіўся ў Прэм’ер-Лігу. У 2003 годзе Крэдак перайшоў у стан «Ўулвэргэмптану», дзе стаў не толькі асноўным гульцом, але і капітанам каманды. За «воўкаў» Джодзі правёў больш за 200 матчаў.

Джодзі Крэдак
Джодзі Крэдак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 ліпеня 1975 (48 гадоў)
Рэдытч, Ангельшчына
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1992—1993
1993—1997
1996—1997
1997—2003
1999
2003—2013
2007
Крайстчэрч
Кембрыдж Юнайтэд
Ўокінг
Сандэрлэнд
Шэфілд Юнайтэд
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз
Сток Сіці

145 (4)
7 (2)
146 (2)
10 (0)
215 (14)
4 (0)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць