Дваццаць восьмая зорка

Дваццаць восьмая зорка — альбом беларускага рок-гурту «Мроя», запісаны ў 1989 годзе й перавыдадзены ў 1997 ды 2009 гадох.

Дваццаць восьмая зорка
Альбом Мроі
Выдадзены 1990
Запісаны 1989
Жанр рок
Працягласьць 38:24
Выдавец Мэлёдыя
Храналёгія Мроі
Студыя БМ
(1988)
Дваццаць восьмая зорка
(1990)
Біяполе
(1990)

Зьмест рэдагаваць

  1. «Дваццаць восьмая зорка»
  2. «Мама-мафія»
  3. «Шмат»
  4. «Кастрычніцкі цягнік»
  5. «Апошні інспэктар»
  6. «Аўстралійская полька»
  7. «Зямля»
  8. «Я — рок-музыкант»

Удзельнікі рэдагаваць

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

Улетку 1989 году беларускія музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка пішуць ліст на ўсесаюзную фірму грамзапісу «Мэлёдыя» з прапановай зрабіць запіс песень таленавітых музыкаў з гурту «Мроя» з наступным выданьнем яго ў фармаце плыты. Акрамя гэтага яны апублікавалі дзясяткі артыкулаў, каб прыцягнуць увагу да катастрафічнага стану беларускай музыкі[1]. Кіраўнікі «Мэлёдыі» адрэагавалі даволі хутка й празь некалькі месяцаў даслалі ў Менск вялікую перасоўную станцыю МСА дзеля запісу альбома гурту.

На кружэлку, якая выйшла масавым накладам у 1990 годзе, патрапіла 8 песень. Музыкі стварылі невытлумачальную й запатрабаваную «перабудовачным» слухачом атмасфэру: цяжкі гардавы гук, надрыўны вакал і абавязковая сацыяльная заклапочанасьць у тэкстах. Вокладку аформілі ў цьмяных традыцыях ангельскага гурту Pink Floyd: Вольскі й Дземідовіч зрабілі з пластыліну твары ўдзельнікаў гурту, абгарнулі пап’е-машэ й сфатаграфавалі.

У 1997 годзе альбом быў перавыдадзены на касэце фірмай BMA-group.

У 2006 песьня «Шмат» з гэтага альбому была ўключаная ў складанку «Чарнобыльскі вецер».

У 2009 годзе BMAgroup перавыдала альбом на CD ў сэрыі «Беларускі Музычны Архіў». У перавыданьне дадаткова ўвайшлі песьні «Паляваньне на вядзьмарак» ды «Ён яшчэ вернецца», а таксама відэа-запіс песьні «Я — рок-музыкант» з канцэрту «Музыкі сьвету — дзецям Чарнобыля», які адбыўся ў 1993 годзе[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Вітаўт Мартыненка. Новая кніга. Героі нашага рок-н-рольнага часу // Беларус. №570. Ліпень 2010 г.
  2. ^ Рок-гурт Мроя. Дваццаць восьмая зорка Prastora.by — інтэрнэт-крама кнігаў на беларускай мове.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць