Дарога Р6 (Беларусь)

рэспубліканская дарога ў Беларусі

Дарога Р6 — рэспубліканская аўтамабільная дарога агульнага карыстаньня ў Беларусі, якая злучае Івацэвічы, Пінск і Столін, а таксама магістраль М1 з магістральлю М10. Працягласьць — 157 км. Праходзіць па тэрыторыі Івацэвіцкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці.

Р6
ІвацэвічыПінскСтолін
Краіна Беларусь
Статус рэспубліканская
Даўжыня 157 км
Пачатак Івацэвічы
Праз Лагішын (66 км),
Пінск (90 км)
Канец Столін (223 км) (157 км)
Дарожнае пакрыцьцё асфальт

Р-6 зьяўляецца найважнейшым міжнародным транзытным і турыстычным шляхам, які сумесна з дарогамі Р42, Р44 (Гарадзенская вобласьць), і Р88 (Берасьцейская вобласьць) злучае міжнародныя аўтадарожныя пункты пропуску Прывалкі (беларуска-летувіская граніца) і Верхні Церабяжоў (беларуска-ўкраінская граніца), а таксама сумесна з дарогай Р147 міждзяржаўны беларуска-ўкраінскі аўтадарожны пункт пропуску Невель.

Некалькі гадоў запар, Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, сваімі пастановамі ўводзіць часовыя абмежаваньні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын у дачыненьні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстаньня, у т. л. і да дарогі Р6. У 2016 годзе Мінтранс Беларусі пастановай № 6 ад 5 сакавіка ўвяло абмежаваньні ў вясновы (з 21 сакавіка да 22 красавіка) і летні (з 23 траўня да 31 жніўня) пэрыяды. У вясновы пэрыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з абмежаваньнем нагрузкі на вось 8 т. па дарозе Р6 з 1,5—86 і 95—157,09 км. У летні пэрыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з максымальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось ня больш за 6 т. з 11:00 да 20:00 пры дзённай тэмпэратуры паветра вышэй за 25°С[1].

Маршрут рэдагаваць

Адлегласьць
(прыкладна)
Назва Іншыя дарогі
0 км   Івацэвічы (вул. Віктара Клютко)
1,5   Івацэвічы М1 E30
4 км   Яглевічы
5 км   Ёлкі
6,5 км   Ёлкі — Гічыцы
9,5 км   Уласаўцы, Хадакі
16 км   Вулька Аброўская
19 км   Козікі
28 км   Аброва, Моталь
29 км   Вялікая Гаць
31/32 км     Сьвятая Воля, пад’езд да Турнай, Амяльная
35 км   Доўгая
41 км   Целяханы (пад’езд да вул. Савецкай) Н222
44 км   Целяханы (пад’езд да вул. Набяражнай)
35 км     Краглевічы, пад’езд да Коланску, Амяльная
54 км   пад’езд да Азарычаў, Сакалоўка, Клятная
59 км   пад’езд да Валішча, Хваросна, Вулька Лаўская
62 км   Трасцянка
65 км   Лагішын
67 км   Лагішын, пад’езд да Валішча, Хваросна, Вулька Лаўская Р105
69 км       Лагішын (АЗС «Беларуснафта» № 71)
72 км   пад’езд да Іванісаўкі
76 км   Мост цераз раку Ясельду
77 км   пад’езд да Мерчыцаў, Моталю/Сінін Н213/Н221
78 км   Падбалоцьце
80 км   Крыўчыцы
83 км   пад’езд да Навасельля, Чэнчыцы
84 км     Ставок, пад’езд да Красіева
84 км   пад’езд да Чэнчыцаў, Навасельле
86   М10
87 км     Пасянічы, пад’езд да Асьнежыцаў
88 км   Галева
90 км   Запольле (вул. Паркавая) — Галева (вул. Леніна)
91 км   Пінск
92 км   Вул. Цэнтральная — вул. Першамайская
93 км  
 
Вул. Цэнтральная
94 км   Вул. Завальная Р8
95 км   Мост праз раку Піну
96 км   Пінск
100 км   Стытычава Р147
101 км   Мост праз раку Прыпяць
102 км   Да вёсак Кнубава, Вяляцічы Н208
103 км   Плешчыцы
104 км   пад’езд да Горнава (аграсядзіба «Салнечнік»)
107 км   пад’езд да Лосічаў
108 км   пад’езд да Сернічкаў
103 км   Марозавічы
112 км     Хлябы, да Лемяшэвічаў Н226
114 км   пад’езд да Каўбоў
115 км     Лапаціна
116 км   Мост праз раку Стыр
125 км     Фядоры, да Ласіцку Н224
130 км   Калоднае
134 км   Радчыцк
138 км   Вялікі Лес
144 км   пад’езд да ГлінкіЗубкова, Гарадная Н592
151 км    
 
пад’езд да Рэчыцы
155 км   да Відзібору, Першамайск Н595
156 км   Столін
157 км       Столін (АЗС «Беларуснафта» № 78)
157 км   Скрыжываньне Пінскай вуліцы і Камсамольскай плошчы г. Століна Р88

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць