Дапаможная паліцыя

Дапаможная паліцыя (па-нямецку: Hilfspolizei, скарочана Hipo) — ваенізаваная арганізацыя ў Трэцім Райху, існавала зь лютага па сярэдзіну жніўня 1933 году ў Прусіі й у іншых землях Трэцяга Райху. Уключала ў сябе сябраў СС, СА і колішніх сябраў арганізацыі «Сталёвы шлем». Дапаможная паліцыя згуляла значную ролю ў захопе ўлады НСДАП у Нямеччыне й цэнтральную ролю ў тэрарыстычнай ліквідацыі палітычных апанэнтаў, якія былі арыштаваныя й дэпартаваныя. Пасьля расфармаваньня значная частка «дапаможных паліцыянтаў» стала служыць у ахове канцлягероў і ў паліцыі парадку.

Дапаможная паліцыя
Hilfspolizei, Hipo
Гады існаваньня люты — жнівень 1933
Краіны Сьцяг Нямеччыны Ваймарская Рэспубліка
Сьцяг Трэцяга райху Трэці Райх
Падпарадкаваньне Сьцяг Трэцяга райху НСДАП
Тып ваенізаваная арганізацыя
Уключае ў сябе СС, СА, колішнія чальцы арганізацыі «Сталёвы шлем»
Функцыі дапамога рэгулярнай паліцыі, пераслед камуністаў
Колькасьць каля 40.000
Дысьлякацыя Прусія, потым уся Нямеччына

На акупаваных тэрыторыях дапаможная паліцыя фармавалася, як правіла, з добраахвотнікаў, ваеннапалонных (перш за ўсё, у буйных местах) і мясцовага насельніцтва. Падобныя паліцыйныя арганізацыі існавалі ва ўсіх акупаваных краінах. Адрозьніваліся значнай разнастайнасьцю формаў арганізацыі (шуцманы, самаабарона, сіняя паліцыя і іншыя).

У беларускай, украінскай і расейскай мовах за чальцамі такіх калябарацыянісцкіх паліцыйных органаў замацавалася размоўная зьневажальная мянушка «паліцай» (у множным ліку — «паліцаі»).

У Нямеччыне (1933) рэдагаваць

Дапаможная паліцыя была створаная 22 лютага 1933 году Германам Герынгам, які быў незадоўга да гэтага назначаным міністрам унутраных спраў Прусіі, для аказаньня дапамогі рэгулярнай паліцыі ў падтрыманьні парадку й перасьледаваньня камуністаў, якія абвінавачваліся ў падпале Райхстага.[1] Арганізацыя хутка распаўсюдзілася з Прусіі на іншыя нямецкія землі, што было адобрана Наказам Гітлера аб падпале Райхстага.

 
Кадравы(недаступная спасылка) паліцыянті (леваруч) і «дапаможны» пры патруляваньні вуліцаў Бэрліну (сакавік 1933)

Падразьдзяленьні былі ўкамплектаваныя, галоўным чынам, удзельнікамі «Sturmabteilung (SA)» і «Allgemeine SS» і насілі форму SA ці SS зь белымі нарукаўнымі павязкамі. Лічыцца, што падразьдзяленьні дапаможнае паліцыі налічвалі 25 000 сябраў СА й 15 000 СС.[2] У падразьдзяленьні дапаможнае паліцыі таксама былі ўключаныя сябры вэтэранскае арганізацыі «Саюз франтавікоў Сталёвы шлем» (па-нямецку: Stahlhelm, Bund der Frontsoldaten). Фармаваньні праводзілі ці арганізоўвалі шматлікія жорсткія напады на праціўнікаў нацыстаў, імі напачатку камплектаваліся канцэнтрацыйныя лягеры[3] й Даўхаў[4]. З гэтага фармаваньня вырасьлі пасьля «SS-Totenkopfverbände».[5] Дапаможная паліцыя была расфармаваная ў жніўні 1933 року ў сувязі зь міжнароднымі пратэстамі, з прычыны парушэньня зь яе стварэньнем палажэньняў Вэрсальскае дамовы аб раззбраеньні Нямеччыны, у сувязі з ростам недаверу Адольфа Гітлера да СА, а таксама ў сувязі з тым, што падобныя фармаваньні перарасьлі свае першапачатковыя мэты ў выніку ўстанаўленьня новага нацысцкага рэжыму.[6][7]

На акупаваных землях рэдагаваць

Віды фармаваньняў дапаможнае паліцыі рэдагаваць

Усе органы дапаможнае паліцыі не былі самастойнымі й падпарадкоўваліся нямецкім паліцыйным кіраўніцтвам на акупаваных земляў. Мясцовыя адміністрацыі (мястовыя й вясковыя ўправы) займаліся толькі адміністрацыйным падтрыманьнем дзейнасьці паліцыі — фармаваньнем, выплатаю дараваньня, давядзеньнем да іх зьвесткі распараджэньняў нямецкай улады і г. д. Тэрмін «дапаможная» падкрэсьліваў несамастойнасьць паліцыі ў адносінах да немцаў.[8] Не было нават аднастайнай назвы — апрача «дапаможная паліцыя» (па-нямецку: Hilfspolizei'), выкарыстоўваліся й гэткія, як «тутэйшая міліцыя» (па-нямецку: Ortsmilitz), «ахоўная паліцыя» (паліцыя грамадзкай бясьпекі, (па-нямецку: Schutzpolizei, «шупа(be)»), «служба парадку» (па-нямецку: Ordnungsdienst), «жыдоўская паліцыя» (па-нямецку: Judischer Ordnungsdienst), «грамадзянскае рушэньне» (па-нямецку: Bürgerwehr), «тутэйшае рушэньне» (па-нямецку: Heimwehr), «самаабарона» (па-нямецку: Selbstschutz).

 
Гаўптвахмістар паліцыі парадку Фолькман, кіраўнік раённага щуцманскага паста Зарог (Украіна) дае ўказаньні сваім падначаленым, сьнежань 1942. Нямецкі дзяржаўны архіў (Bundesarchiv), здымак 121—1500

Асаблівымі падразьдзяленьнямі паліцыі зьяўляліся гэтак званыя «шуцманшафты», «шума» (па-нямецку: Schutzmannschaft, скар. Schuma — ахоўная каманда) — карныя батальёны, якія фармаваліся, як правіла, зь мясцовага насельніцтва й ваеннапалонных й якое дзейнічала пад непасрэдным камандаваньнем немцаў і разам зь іншымі нямецкімі часткамі. Пазьней некаторыя часткі ўвайшлі ў склад СД і СС. Выконвалі шырокае кола задачаў ад антыпартызанскае дзейнасьці (у тым ліку карныя), аховы канцэнтрацыйных лягероў і да ўдзелу ў акцыях па «канчатковым вырашэньні жыдоўскага пытаньня». Агульная колькасьць шуцманшафту напрканцы 1941 году блізу 45.000 чалавек,[9] а напрыканцы 1942 року ўжо амаль 300 тысячаў.[10][11]

Апроч гэтага, дапамога ў барацьбе з партызанамі й схованымі ў лясох жыдамі аказваліся гэтак званыя «злучэньні па барацьбе з бандамі» (па-нямецку: Bandenkampfverbände). Гэтыя злучэньні прадстаўлялі сабой выканаўчыя суполкі зьмешанага складу з вайскоўцаў вэрмахту, СС, паліцыйных і іншых «усходніх памочнікаў» (па-нямецку: Ost-Hilfswilligen, Hiwis, хіві). Паўнамоцтвы па фармаваньні ўказаных суполак былі прадстаўленыя кіраўніку «злучэньняў па барацьбе з бандамі», якім быў кіраўнік СС і паліцыі суполкі арміяў Цэнтар, групэнфюрэр СС Эрых фон Бах.

На канец 1942 году колькасьць злучэньняў па барацьбе з бандамі складала 14 953 немцы ц 238 105 «усходніх памочнікаў».

У шэрагу рэгіёнаў паліцыйныя функцыі, з санкцыі нямецкіх улад, выконвалі вайсковыя ці паўпартызанскія злучэньні калябарацыяністаў. У Палесьсі гэтую ролю гуляла «Палеская сеч» Тараса Бульбы-Бараўца, на захадзе Расеі − «Русейская вызваленчая народная армія» Браніслава Камінскага й 1-я расейская нацыянальная брыгада СС «Дружына» Ўладзіміра Гіля.

Форма й знакі адрозненьня рэдагаваць

Форма адзежы й знакі адрозьненьня для сябраў дапаможнае паліцыі выкарыстоўваліся непасьлядоўна. Першапачаткова супрацоўнікі дапаможнае паліцыі насілі белыя павязкі з надпісам «Polizei» («Паліцыя») (ці наогул бяз гэткай), ад чаго ў беларускай і іншых мовах зьявілася іх зьняважліва-пагардлівая назва «паліцай». Ва ўсім іншым іх форма адзеньня была адвольнай (напрыклад, яны маглі насіць савецкую вайсковую форму ці мундзіры іншых краінаў, занятых Нямеччынай — такіх, як Чэхаславаччына ці Польшча — са зьнятымі знакамі адрозьненьня).

Бліжэй да канца 1941 року ў шэрагу рэгіёнаў у паліцаяў зьяўляецца свая форма і знакі адрозненьня, у тым ліку знакі для адрозьніваньня паліцыі паводле рэгіёнаў.

На тэрыторыі акупаваных вобласьцяў СССР дапаможная паліцыя насіла мундзіры вэрмахту са знакамі адрозьненьня «ўсходніх батальёнаў» і трохкутнай нашыўкай зь літарамі OD (па-нямецку: Ordnungsdienst, «служба парадку») на рукаве. Менавіта такую форму носіць паліцыя ў нямецкім прапагандысцкім фільме «Нашыя сябры» (1943).[12]

На тэрыторыі Райхскамісарыяту Ўкраіны паліцыя насіла чорную форму са сьветлымі каўнярамі й гальштукамі. Капелюшом была пілотка ці кепі ўлетку, футравая шапка — узімку. Шараговы склад меў нарукаўныя нашыўкі, саржанты й камандоўцы (не вышэй за гаўптмана) — на каўняры. На Ўкраіне паліцаі нярэдка насілі жоўта-блакітныя стужкі і/ці трызубцы на капелюшох, аднак іх нашэньне пэрыядычна то забаранялася, то зноў дазвалялася.

Беларуская народная самапомач ў Генэральнай акрузе Беларусі насіла нямецкую форму з уласнымі знакамі адрозьненьня.

У Польшчы (на землях Генэрал-губэрнатарства) паліцыянтаў празвалі «цёмна-сінімі» (па-польску: granatowa policja) за колер мундзіраў.

У Генэральнай акрузе Летуве капралы паліцыі насілі цёмна-сінія капелюшы з жоўтым кантом.

Сябры шуцманшафту насілі нямецкую вайсковую форму са знакамі адрозьненьня «ўсходніх батальёнаў»([1]), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu Tapfer Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».

Абыходжаньне з насельніцтвам рэдагаваць

Большасьць фармаваньняў дапаможнае паліцыі «адрозьнівалася» ўдзелам у ваенных злачынствах і расправах над мірным насельніцтвам.

Зводны даклад брыгадэфюрэра СС Вальтэра Шталекера ад 15 кастрычніка 1941 году:

«З самага пачатку чакалася, што адны толькі пагромы не вырашаць жыдоўскую праблему ў Остляндзе. Мэтай апэрацыяў зачысткі, якія праводзіліся паліцыяй бясьпекі ў адпаведнасьці з асноўнымі загадамі, было найболей дбайнае зьнішчэньне жыдоў».[13]

Зь ліста інспэктара па ўзбройваньні ва Ўкраіне ад 2 сьнежня 1941 року:

«Некаторы час жыдоўскае насельніцтва не чапалі пасьля сканчэньня ваенных дзеяньняў. Толькі праз некалькі тыдняў, калі-нікалі месяцаў, адмыслова вылучаныя часьці паліцыі пачалі выконваць арганізаваныя расстрэлы жыдоў. Гэтыя дзеяньні адбываліся, як правіла, у накіраваньні з усходу на захад. Гэтае рабілася адкрыта з выкарыстаньнем украінскае міліцыі, і, на жаль, у некаторых выпадках вайскоўцы нямецкай арміі таксама прымалі ў гэтым добраахвотны ўдзел. Гэтыя дзеяньні распаўсюджваліся на мужчынаў, старыкоў, жанчынаў і дзятву ўсіх узростаў і праводзіліся жудасным чынам… Прыкладна ад 150 да 200 тысячаў жыдоў было вынішчана ў той частцы Ўкраіны, якая ўваходзіла у райхскамісарыят. Ніякай ўвагі не зьвярталася на цікавасьці эканомікі…»

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ . — 1990. — ISBN 978-0-85045-944-9
  2. ^ . — 1998. — ISBN 978-0-7603-0538-6
  3. ^ . — 2005. — ISBN 978-0-521-83416-2
  4. ^ . — 1976. — ISBN 90-279-7651-1
  5. ^ . — 2004. — ISBN 0-7603-2068-3
  6. ^ . — 2006. — ISBN 978-1-84603-068-0
  7. ^ . — 2002. — ISBN 0-521-52287-0
  8. ^ Фотокартотека чинов шуцманшафта. РГВА (Ф. 1323k, Оп. 2, Д. 289)
  9. ^ Schiessl, Christoph (2009). The Search for Nazi Collaborators in the United States (PhD thesis). ProQuest. ISBN 9781109090079.
  10. ^ Dean, Martin (2003). Collaboration in the Holocaust: Crimes of the Local Police in Belorussia and Ukraine, 1941-44. Palgrave Macmillan. ISBN 9781403963710.
  11. ^ Arad, Yitzhak (2009). The Holocaust in the Soviet Union. University of Nebraska Press. ISBN 9780803222700.
  12. ^ https://www.youtube.com/watch?v=kOnxVxDFY8A
  13. ^ Ezergailis A. The Holocaust in Latvia: 1941—1944 — Riga: The Historical Institute of Latvia, 1996.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць