Дані́ла Мі́навіч Васіле́ўскі (нар. 17 сьнежня 1889, вёска Новае Сяло, Полацкі павет, цяпер у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці — 28 сьнежня 1963, Феадосія, Крым) — беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, пэдагог. Псэўданімы й крыптанімы: «А. Вітэнь; Д. Вітэнь; Д. В.; М. Доброведовский; Шчыры; Д. Шчыры; Шчырый; Д. Шчырый».

Даніла Васілеўскі
Дата нараджэньня 17 сьнежня 1889
Месца нараджэньня вёска Новае Сяло, Полацкі павет, Віцебская губэрня
Дата сьмерці 28 сьнежня 1963
Месца сьмерці Феадосія, Крым
Месца вучобы Віцебскі настаўніцкі інстытут
Занятак краязнавец, гісторык, літаратуразнаўца, пэдагог
Навуковая сфэра пэдагогіка, гісторыя, археалёгія, літаратуразнаўства, краязнаўства
Месца працы дэкан геаграфічнага факультэту Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Даніла Васілеўскі нарадзіўся 17 сьнежня 1889 году ў вёсцы Новае Сяло[a][1] ў сялянскай сям’і. Асьвету атрымаў у Обалі[b][1] ў Ануфрыеўскай 2-кляснай школе, Полацкай настаўніцкай сэмінарыі й Віцебскім настаўніцкім інстытуце. У 1907 годзе ўпершыню пачаў чытаць беларускую літаратуру, якую сэмінарысты набывалі ў полацкай кніжнай краме Шэндэра Гофэншэфэра.[2] У 1909 годзе ўвайшоў у гурток сэмінарыстаў «Весьнік ведаў», што знаходзіўся пад уплывам народніцтва й сацыял-дэмакратаў. Тады ж прымаў удзел у працы настаўніцкага таварыства культасьветы й узаемадапамогі «Адукацыя». Будучы студэнтам Віцебскага настаўніцкага інстытуту, пасылаў допісы ў газэту «Школа и Жизнь» пад псэўданімам М. Дабраведаўскага і ў «Нашу Ніву» пад імем Шчырага, Вітэня й сваім уласным прозьвішчам.

Даніла Васілеўскі з чэрвеня 1917 да траўня 1918 году ў партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, прымаў удзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе ў Менску — быў абраны ад павятовых і губэрнскіх земстваў.[3]

У 1914-18 гг. выкладаў у школе «Таварыства працоўнай дапамогі», дзе пачаў знаёміць моладзь зь беларускай літаратурай і працаваў у розных установах Полацку, а з 1919 году на Віцебшчыне інструктарам школ. Арганізаваў у 1923 годзе «Віцебскае губэрнскае бюро краязнаўства» пры «Аддзеле Асьветы», якое было зьвязанае з Інбелкультам і ставіла мэтаю вывучэньне Віцебшчыны. У 1924 годзе Даніла Васілеўскі працуе на Аршаншчыне. Стаў кандыдатам Аршанскай філіі «Маладняка» ў 1925 годзе.

З 1930 у Магілёве, дэкан геаграфічнага факультэту Магілёўскага пэдінстытуту. Удзельнік раскопак верхнепалеалітычнай стаянкі Бердыж. Арыштаваны 9 сьнежня 1936 году, высланы ў Котлас. Потым працаваў буравіком у Варкуце. Пасьля вызваленьня з 1945 геолягам у Варкуце. Рэабілітаваны ў 1956. Апошнія гады жыў у Феадосіі.[4][5]

Творчасьць рэдагаваць

3 1910 г. пачаў зьбіраць фальклёр у вёсцы Старыца Мікалаеўскай воласьці, Полацкага павету і адсылаў яго інспэктару народных вучэльняў Віцебскай губэрні. Супрацоўнічаў у мясцовых віцебскіх выданьнях, як «Придвинский Край» і інш. У 20-я гады ён стаў актыўным прыхільнікам палітыкі беларусізацыі, якая зьявілася спробай ва ўмовах савецкай улады ажыцьцявіць беларускае нацыянальнае адраджэньне. Дасьледаваў гісторыю беларускай літаратуры ХІХ ст., беларускага кнігадрукаваньня, пытаньні краязнаўства, этнаграфіі і сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Выявіў у архівах і апублікаваў невядомыя каштоўныя матэрыялы. Друкаваўся ў часопісах: «Асьвета», «Полымя», «Наш край» і газэтах «Савецкая Беларусь» і інш.

Бібліяграфія рэдагаваць

1924
1925
1926
1927

1928
1929
1932
  • Д. М. Васілеўскі. «Краязнаўчая справа ў Магілёўскім раёне». / Рэдкалегія // Савецкая Краіна : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: сьнежань 1932. — № 12 (51). — С. 27—29.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Міхалоўшчынскай воласьці (цэнтар у сяле Любічы), Полацкі павет
  2. ^ Петрапаўлаўская воласьць, Полацкі павет

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б «Списокъ населенных мѣстъ Витебской губерніи» / Подъ редакціей члена-секретаря Губернскаго Статистическаго Комитета А. П. Сапунова.. — Витебскъ: Изданіе Витебскаго Губернскаго Статистическаго Комитета и Губернской Типо-Литографіи., 1906. — С. LXXXI; 314 (№ 62); 319 (№ 96). — LXX;LXXXIII;456 с.
  2. ^ «Памятная книжка Витебской губерніи на 1910 годъ». — Витебскъ: Изданіе Витебскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 354. — VIII,445,168 с.
  3. ^ 0045. Пратакол №1 прыватнае нарады сяброў Усебеларускага Зьезду ў Менску 5.12.1917  (рас.) // Укладаньне, падрыхтоўка тэксту, уступны артыкул, камэнтары, пераклады: Сяргей Шупа Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. — Вільня, Нью-Ёрк, Менск, Прага: БІНІМ, Таварыства Беларускага пісьменства, Наша Ніва, 1998. — Т. 1, кніга 1. — С. 15, 16. — ISBN 9986-9219-2-9.
  4. ^ «Вывучэньне культурнага стану краю». (З досьвіду Віцебшчыны). / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: жнівень—верасень 1927. — № чэрвень—ліпень 6—7 (21—22). — С. 67—68.
  5. ^ Маракоў Л. У. «ВАСІЛЕЎСКІ Даніла Мінавіч» // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі : Энцыкляпэдычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). — Менск: 2003. — Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць