Даніель Каліджуры

нямецкі футбаліст

Даніель Каліджуры (па-нямецку: Daniel Caligiuri; нарадзіўся 15 студзеня 1988 году, Філінген-Швэнінген, Нямеччына) — нямецкі футбаліст італьянскага паходжаньня, паўабаронца клюбу «Філінген-08».

Даніель Каліджуры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 студзеня 1988(1988-01-15)[1][2] (36 гадоў)
Рост 182 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Філінген-08
Нумар 40
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2010
2010—2013
2013—2017
2017—2020
2020—2023
2024—
Фрайбург II
Фрайбург
Вольфсбург
Шальке-04
Аўгсбург
Філінген-08
68 (22)
93 (11)
97 (12)
108 (17)
74 (11)
0 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 красавіка 2023.

Кар’ера рэдагаваць

У 2005 годзе Даніель трапіў у структуру клюбу «Фрайбург», дзе спачатку гуляў за рэзэрвовую каманду. Дэбютаваў у Бундэсьлізе 7 лістапада 2009 году за «Фрайбург» у матчы супраць клюбу «Бохум», выйшаўшы ў асноўным складзе ў пераможным матчы. Свой першы гол забіў 10 лютага 2012 году ў матчы супраць «Вольфсбургу», дзе каманда атрымала паразу зь лікам 2:3.

Сэзон 2013—2014 гадоў Даніель распачне ў клюбе «Вольфсбург», зь якім узгодніў кантракт да 30 чэрвеня 2017 году[3].

У студзені 2017 году перайшоў у склад «Шальке-04»[4]. У чэрвені 2020 году перайшоў у «Аўгсбург»[5].

Дасягненьні рэдагаваць

«Вольфсбург»:

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

У Даніеля ёсьць малодшы брат Марка, які таксама зьяўляецца футбалістам і гуляе за клюб «Майнц».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в fussballdaten.de (ням.)
  2. ^ а б в Daniel Caligiuri // FBref.com (мн.)
  3. ^ Caligiuri zum VfL. VfL-Wolfsburg.de
  4. ^ Малкин, А. (27 студзеня 2017) Официально: Даниэль Калиджури - игрок "Шальке" (рас.). FootBoom.
  5. ^ «Аугсбург» объявил о подписании Калиджури, Штробля и Гикиевича (рас.). Спорт-Экспресс (29 чэрвеня 2020).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць