Давідо́вічы (па-польску: Dawidowicze, па-падляску: Davídovci, Strylciế[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.

Давідовічы
польск. Dawidowicze
Давідовічы
Былая назва: Давідоўцы
Мясцовая назва: Davidovci, Strylciê
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Заблудаў
Насельніцтва: 65 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-060
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 23°21′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 23.35° у. д. / 52.95; 23.35Каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 23°21′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 23.35° у. д. / 52.95; 23.35
Давідовічы на мапе Польшчы
Давідовічы
Давідовічы
Давідовічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Неафіцыйны Фэйсбук вёскі

Насельніцтва рэдагаваць

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Пухлах.).

Гісторыя рэдагаваць

Давідовічы былі заснаваныя на зямлах бельскага лясьніцтва на пачатку 16 ст. і заселяныя стральцамі[3], ад якіх пайшла народная назва вёскі — Стральцы (стральцы акрамя аховы княжацкіх лясоў былі абавязаныя да вайсковай паслугі ў час вайны). Паводле дакуманту з 1576 г. вёска абхоплівала 12 валокаў зямлі і была ўпоўнасьці заселяная стральцамі (не было тут мужыкоў). Яшчэ ў 17 ст. давідоўскія стральцы хадзілі на вайну з арбалетамі[4]. У міжваенны пэрыяд Давідовічы прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 112 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 21 верасьня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Davidovci svoja.org Праверана 21 верасьня 2015 г.
  3. ^ Adam Kiryluk W Parafii Puchły (пол.). "Przegląd prawosławny" 2007, nr 4 (262). Праверана 21 верасьня 2015 г.
  4. ^ Michał Stepaniuk Strzelcy z Czyżów i Dawidowiczów (пол.). "Бельскі гостінэць" 1999, nr 3(7). Праверана 21 верасьня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 21 верасьня 2015 г.

Літаратура рэдагаваць

Irena Matus, Wieś Strzelce-Dawidowicze w tradycji historycznej — Białoruskie Towarzystwo Historyczne: Białystok, 1994