Гішпанцы

раманскі народ, які пражывае пераважна ў Гішпаніі

Гішпа́нцы — народ, які пражывае на Пірэнэйскім паўвостраве. Гішпанцы зьяўляюцца нашчадкамі вэстготаў, кельтыбэраў, рымлянаў. Размаўляюць на гішпанскай мове. Колькасьць гішпанцаў у сьвеце складае прыкладна 135 000 000 чалавек. У самой Гішпаніі налічваецца больш за 40 мільёнаў чалавек. Астатнія жывуць у краінах Заходняй Эўропы, у Амэрыцы.

Гішпанцы

Знакамітыя гішпанцы
Саманазва Españoles
Колькасьць 135 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня

Сьцяг ГішпанііГішпанія:
40 мільёнаў
Сьцяг АргентыныАргентына:
20 мільёнаў
Сьцяг БразылііБразылія:
15 мільёнаў
Сьцяг МэксыкіМэксыка:
15 мільёнаў
Сьцяг ЧыліЧылі:
9 мільёнаў

Сьцяг КубыКуба:
7 мільёнаў
Мова гішпанская
Рэлігіі каталіцызм
Блізкія этнасы партугальцы, французы, італьянцы

Гішпанцы зьяўляюцца нашчадкамі вэстготаў, кельтыбэраў, рымлянаў. Размаўляюць на гішпанскай мове, што належыць да раманскае групы індаэўрапейскае сям’і моваў.

У значнай ступені ў Гішпаніі дамінуе рэгіянальнае самасьвядомасьць, прычым ня толькі ў каталёнцаў, галісійцаў і баскаў, якія зьяўляюцца самастойнымі народамі, але і ў іншых. Яны называюць сябе арагонцамі, канарцамі, астурыйцамі, кастыльцамі і г. д. У 1983 годзе ўсе 17 гістарычных правінцыяў краіны атрымалі аўтаномію і зараз маюць уласныя ўрад і парлямэнт.

Гішпанцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў