Mu isamaa, mu õnn ja rõõm — дзяржаўны гімн Эстоніі.

Гімн Эстоніі
Аўтар словаў Ёхан Вальдэмар Янсен[d]
Кампазытар
Краіна
Гімн Эстоніі ў Вікісховішчы

музыка: Фрыдрых Пацыюс

словы: Вальдэмар Янсэн

Тэкст рэдагаваць

Mu isamaa, mu õnn ja rõõm,
kui kaunis oled sa!
Ei leia mina iial teal
see suure, laia ilma peal,
mis mul nii armas oleks ka,
kui sa, mu isamaa!

Sa oled mind ju sünnitand
ja üles kasvatand,
sind tänan mina alati
ja jään sull' truuiks surmani,
mul kõige armsam oled sa,
mu kallis isamaa!

Su üle Jumal valvaku,
mu armas isamaa!
Ta olgu sinu kaitseja
ja võtku rohkest õnnista,
mis iial ette võtad sa,
mu kallis isamaa!

Пераклад рэдагаваць

Айчына мая, маё шчасьце і радасьць,
Якая цудоўная ты!
Не знайсьці мне ніколі
На ўсім белым сьвеце,
Таго, што было мілей за цябе,
Айчына мая!

Ты дала мне і жыцьцё,
І вырасьціла мяне!
Вечна буду табе я ўдзячны
І верны да сьмертнага часу!
Ты мне мілей за ўсё,
Любая Бацькаўшчына!

Да бароніць цябе Бог,
Мілая Бацькаўшчына мая!
Няхай ён будзе тваім абаронцам
І блаславіць цябе
Ўва ўсіх справах тваіх,
Мая дарагая айчына!

Гісторыя рэдагаваць

Мэлёдыя гімну напісаная ў 1848 г. перасяліўшымся з Гамбурґу ў Фінляндыю кампазытарам Фрыдрыхам Пацыюсам (1809—1891). Гэтая самая мэлёдыя сталася ў 1917 г. гімнам Фінляндыі.

Эстонскі тэкст быў напісаны Ёганам Вальдэмарам Янсэнам. Пакладзеная на мэлёдыю Пацыюса песьня была сьпетая ў 1869 г. на вялікім эстонскім фэстывалі, які меў важнае значэньне для нацыянальнага адраджэньня эстонцаў. З атрыманьнем Эстоніяй незалежнасьці Mu isamaa сталася ў 1920 г. дзяржаўным гімнам новае краіны.

У часы СССР сьпяваньне гімну было забароненае, але з прычыны таго, што фінскія радыёстанцыі можна было чуць па ўсёй Эстоніі, мэлёдыя не зьнікала з грамадзкае сьвядомасьці. Падчас «Пяючае рэвалюцыі» песьня набыла вялікую папулярнасьць. На дэманстрацыі ў Таліне ў 1988 г. 300 000 эстонцаў сьпявалі свой забаронены гімн, абкружаныя савецкімі танкамі.

З аднаўленьнем незалежнасьці гімну вернуты афіцыйны статус.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць