Гэнры Тэафілус Гаванец

Гэнры Тэафілус Гаванец OFM (па-ангельску: Henry Theophilus Howaniec; нарадзіўся 14 лютага 1931, Чыкага, ЗША) — каталіцкі дзеяч ЗША й Казахстану, біскуп, францішканін.

Гэнры Тэафілус Гаванец, O.F.M.
Тытулярны біскуп Аколы
2000 — 2003
Папярэднік: Грэгары Майкл Эйманд
Наступнік: Нэстор Сэлестыял Карыньнё
Біскуп Алматынскае дыяцэзіі
2003 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: Сьцяг ЗША 14 лютага 1931
Чыкага, ЗША
Памёр: 30 сакавіка 2018(2018-03-30)[1] (87 гадоў)

Біяграфія рэдагаваць

Зь сям’і польскіх імігрантаў. 12 гадоў наведваў каталіцкую пачатковую, а затым сярэднюю школу. У 1948 уступіў у ордэн Закон Меншых Братоў у польскай Правінцыі Ўнебаўзяцьці Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Пуласкі (штат Вісконсын), вечныя шлюбы склаў 15 жніўня 1952. Скончыўшы гуманітарнае і багаслоўскае навучаньне ў школах Правінцыі, быў высьвечаны на сьвятара 14 чэрвеня 1956 у Сэмінарыі Хрыста Валадара, у Вэст Чыкага.

На працягу пяці гадоў, па суботах і нядзелях, служыў у розных парафіях штату Вісконсын, а таксама ў некаторых польскіх парафіях у Чыкага. Пасьля двух гадоў знаходжаньня ў «Доме Малітвы» у Вісконсыне, працаваў шэсьць гадоў у шпіталі сьвятога Вінцэнта ў Грын Бэй (Вісконсын). У той жа час быў таксама рэдактарам «Правінцыйнай Хронікі» і дапамагаў пісаць гісторыю сваёй Правінцыі з нагоды стагодзьдзя яе стварэньня ў 1987. У 1968-1992 працаваў у Генэральным доме ордэна францішканаў у Рыме, спачатку ў Бюро Пратаколаў (цэнтральны архіў), а затым у Бюро перакладнікаў. Валодае ангельскай, італійскай, польскай, расейскай мовамі, таксама чытае на лацінскай, францускай і гішпанскай мовах.

4 лістапада 1993 пачаў сваю працу ў Алматы (Казахстан) пры Парафіі Найсьвяцейшай Троіцы як вікарый, а ад 25 чэрвеня 1995 да верасьня 1996 пробашч. У чэрвені 1995 карагандзінскі біскуп Ян Павал Ленга прызначыў яго першым галоўным рэдактарам каталіцкай газэты ў Казахстане — «КРЭДА». 15 ліпеня 1996 стаў плябанам кляштару Братоў Францішканаў у Алматы. 7 ліпеня 1999 папа Ян Павал II прызначыў яго Адміністратарам навастворанае Алматынскае Апостальскае Адміністратуры. 26 лістапада 2000 Арцыбіскуп Марыян Олесь, Апостальскі Нунцый у Казахстане, кансакраваў яго ў тытулярнага біскупа Аколы ў Катэдральным Саборы Найсьвяцейшай Троіцы ў Алматы. Ад 17 траўня 2003, калі Апостальская Адміністратура Алма-Аты была ўзьведзеная ў ранг паўнавартаснай дыяцэзіі й атрымала назоў дыяцэзіі Найсьвяцейшай Троіцы, займае яе катэдру.

Папярэднік
Грэгары Майкл Эйманд
Тытулярны біскуп Аколы
1999—2003
Наступнік
Нэстор Сэлестыял Карыньнё
Папярэднік
няма
Біскуп Алматынскі
2003—сёньня
Наступнік
няма

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ а б http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bhowaniec.html (пол.)