Гурнік Забжэ

польскі футбольны клуб

«Гу́рнік» (па-польску: Górnik) — польскі футбольны клюб з гораду Забжэ. Заснаваны ў 1948 годзе. 14-разовы чэмпіён Польшчы, шасьціразовы ўладальнік Кубка Польшчы, што робіць яго адным з самых пасьпяховых футбольных клюбаў краіны. Клюб быў дамінуючай сілай у мясцовым футболе ў 1960-х і 1980-х гадох, дасягнуўшы ў сэзоне 1969—1970 гадоў фіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў. «Гурнік» ёсьць рэкардсмэнам паводле колькасьць здабытых запар тытулаў чэмпіёну Польшчы, маючы 5 трафэяў у адным шэрагу. Клюбная дружына выступае ў белых або цёмнасініх і чырвоных колерах. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне імя Эрнэста Поля, які апошнім часам зьведаў буйную перабудову. Асноўным супернікам клюбу ёсьць клюб «Рух» з суседняга места Хожава.

Гурнік Забжэ
Поўная назва па-польску: Górnik Zabrze Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1948
Горад Забжэ, Польшча
Стадыён Эрнэст Поль
Умяшчальнасьць: 24 563
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
gornikzabrze.pl (пол.)

Гісторыя рэдагаваць

Клюб быў закладзены ў 1948 годзе пасьля таго як некалькіх невялікіх спартовых аб’яднаньняў, як то «Зьедначэне», «Скра» і «Канкордыя», пастанавілі зьяднаць свае высілкі, утварыўшы адзіны клюб, які атрымаў назву «Гурнік». Назва адсылае да шахтароў, бо Забжэ заўсёды быў важным вугальным цэнтрам. У 1950 годзе «Гурнік» далучыўся да рэгіянальнай лігі Аполе—Сылезіі. У 1952 годзе клюб далучыўся да агульнапольскага першынства, увайшоўшы да складу ўдзельнікаў другога дывізіёну. Сваю першую сустрэчы ў новым турніры забжаўцы згулялі супраць чанстахоўскай «Скры». Сьведкамі таго, як «Гурнік» здабыў перамогу зь лікам 5:1, сталі 20 тысяч гледачоў. Увесь сэзон агулам склаўся для сылесцаў добра, бо каманда фінішавала на 2 радку, прапусьціўшы наперад толькі валбжыскі «Гурнік».

У элітны дывізіён гарнякі трапілі ў 1955 годзе. У сваім першым матчы на найвышэйшым узроўні «Гурнік» выгуляў сваіх суседзяў з хожаўскага «Руху» зь лікам 3:1. На матчы прысутнічалі 25 тысяч заўзятараў. Дэбютны сэзон скончыўся для клюбу шостым месцам. У 1957 годзе, усяго праз год па прасоўваньні, забжаўцы здабылі тытул чэмпіёнаў Польшчы. У наступных сэзонах клюб амаль штогод здабываў мэдалі і тытулы, а яскравымі гульцамі дружыны таго часу былі Эрнэст Поль, Станіслаў Асьлізла і Губэрт Костка. У 1961 годзе «Гурнік» дэбютаваў у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе сустрэўся з ангельскім «Тотэнгэм Готспурам».

 
Квіток з матчу «Манчэстэр Сіці»—«Гурнік» у розыгрышы Кубка ўладальнікаў кубкаў 1970—1971 гадоў.

Свой наступны тытул чэмпіянаў краіны клюб здабыў у 1963 годзе, заклаўшы пачатак моцнай чарады перамог. «Гурнік» па чэмпіёнстве чатыры разы запар пасьпяхова абараняў свой тытул, усталяваўшы рэкорд Польшчы. Найбольшага посьпеху сылесцы здабылі ў эўрапейскім футболе ў сэзоне 1969—1970 гадоў. Праз тое, што за сэзон да гэтага «Гурнік» заняў другое месца ўсьлед за варшаўскай «Легіяй», каманда брала ўдзел у розыгрышы Кубка УЭФА. Забжаўцы перамаглі ўсіх сваіх супернікаў, як то «Алімпіякос», «Рэйнджарз», «Леўскі» і «Рома», дасягнуўшы фіналу, які ладзіўся ў Вене. Яшчэ ў першым тайме «Манчэстэр Сіці» атрымаў перавагу ў ліку, двойчы ўлучыўшы мяч у браму палякаў. Пасьля перапынку Асьлізла здолеў скараціць лік толькі на адзін гол. У наступным сэзоне «Гурнік» яшчэ раз сустрэўся з «Манчэстэр Сіці», але гэтым разам у чвэрцьфінале Кубка ўладальнікаў кубкаў.

У сярэдзіне 1970-х гадоў выніку «Гурніка» пагоршыліся, а паводле вынікаў сэзону 1977—1978 гадоў забжаўцы страцілі месца ў элітным дывізіёне.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Даніель Бяліца 1999
2   Аб Борыс Сэкуліч 1991
5   Аб Крысьпін Шчэсьняк 2001
6   ПА Даміян Расак 1996
7   Нап Адрыян Капралік (ар. Жыліна) 2002
8   ПА Даніель Пачэка 1991
9   Нап Сэбастыян Мусёлік 1996
10   Нап Лукаш Падольскі 1985
11   Нап Лоўрэнс Эналі 2002
13   Аб Костас Трыянтафілёпуляс 1993
16   Нап Павал Алькоўскі 1990
17   Нап Каміль Люкошак 2002
19   Аб Норбэрт Барчак 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Нап Пётар Краўчык 1994
24   Нап Кшыштаф Калянка 2006
25   Аб Міхал Сіпляк 1996
26   Аб Рафал Яніцкі 1992
27   Аб Дамінік Шаля 2006
29   ПА Кацпэр Цапыга 2005
31   Бр Матэвуш Елень 2007
32   ПА Філіпэ Нашымэнту 1995
32   Бр Міхал Шромнік 1993
35   Бр Каміль Сабэрка 2006
41   Нап Сайсіра Козукі (ар. Шальке-04) 2000
55   ПА Шыман Чыж (ар. Ракаў) 2001
64   Аб Эрык Янжа (капітан) 1993

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць