Грыўда (вёска)

вёска ў Мілейкаўскім сельсавеце Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Гры́ўда[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавету. На поўначы вёскі працякае рака Грыўда.

Грыўда
трансьліт. Hryŭda
Сядзібны дом Палубінскіх
Сядзібны дом Палубінскіх
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Мілейкаўскі
Насельніцтва: 192 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225267
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′56.582″ пн. ш. 25°13′3.968″ у. д. / 52.83238389° пн. ш. 25.21776889° у. д. / 52.83238389; 25.21776889Каардынаты: 52°49′56.582″ пн. ш. 25°13′3.968″ у. д. / 52.83238389° пн. ш. 25.21776889° у. д. / 52.83238389; 25.21776889
Грыўда на мапе Беларусі ±
Грыўда
Грыўда
Грыўда
Грыўда
Грыўда
Грыўда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Царква Сьвятога Мікалая

Гісторыя рэдагаваць

Упершыню ў пісьмовых крыніцах вёска згадваецца 1 красавіка 1522 году[2]. У кнізе трэцяй судовых спраў Літоўскай Мэтрыкі пад нумарам 229 ад 1 красавіка 1522 году зьмешчаны запіс скаргі пана Пятра Мікуціча на службоўцу земскага Адзінца аб гвалтоўным наезьдзе на маёнтак Грыўду вышэйпамянёнага Пятра Мікуціча.

У «ревизии пущ и переходов звериных в Великом княжестве Литовском», зробленай пад кіраўніцтвам старосты Мсьцібагоўскім Рыгорам Багданавічам Валовічам у 1559 годзе, згадваецца і вёска Грыўда. «А рекою Гривдою полнили до врочища Балеких, демчи землю Бульскую з кгрунтом панов Хрибтовичов села их Гривды»[3].

Пазьней вёска перайшла да князёў Палубінскіх[4]. У 1790 годзе Герман Палубінскі збудаваў драўляную царкву сьвятога Мікалая[5].

У 1905 годзе ў вёсцы было 597 жыхароў.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 192 чалавекі
  • 1999 год — 250 чалавек

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

  • Стары парк паноў Палубінскіх

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Сядзібны дом Палубінскіх
  • Царква Сьвятога Мікалая (1790)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 155
  2. ^ русская истор., б-ка, т.20, СПБ, 1903г., ст.1564
  3. ^ Грыўда - Гривда(недаступная спасылка), Край Івацэвіцкі
  4. ^ Несцярчук Л. М. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4
  5. ^ Гривда на сайте radzima.org

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Грыўда (вёска)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў