Група Рыё (па-гішпанску: Grupo de Río) (па-партугальску: Grupo do Rio) — стала дзеючы мэханізм палітычных консультацый краін Лацінскае Амэрыкі й Карыбскага басэйну. Заснавана 18 сьнежня 1986 году на нарадзе ў Рыё-дэ-Жанэйра Аргентынай, Бразыліяй, Калюмбіяй, Мэксыкай, Панамай, Пэру, Уругваям ды Вэнэсуэлай. У рамках дзейнасьці, сябры групы сустракаюцца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў альбо міністраў замежных справ штогод у адной з краінаў аб’яднаньня. Рашэньні прыймаюцца на прынцыпах кансэнсусу ўсіма сябрамі групы.

Група была запачаткаваная чатырма краінамі (Мэксікай, Калюмбіяй, Вэнэсуэлай ды Панамай). Пазьней далучыліся Аргентына, Бразілія, Пэру ды Уругвай. Ад 1990 г. атрымала назву «Група васьмі»; у том жа годзе зьмяніла назву на «Група Рыё».

Краіны-сябры арганізацыі рэдагаваць