Гофэнгайм (футбольны клюб)

нямецкі футбольны клюб

«Гофэнгайм» (па-нямецку: TSG 1899 Hoffenheim) — нямецкі футбольны клюб з гораду Зынсгайму (дакладней, з гарадзкога раёну Гофэнгайму). Заснаваны ў 1899 годзе. Нягледзячы на доўгую гісторыю, клюб толькі ў 2008 годзе ўпершыню прабіўся ў нямецкі найвышэйшы дывізіён. У 2007 годзе клюб вырашыў прыняць выкарыстаньне кароткай формы імені «1899 Hoffenheim» замест традыцыйнага «TSG Hoffenheim». Гуляўчы ў пятым па значнасьці дывізіёне Нямеччыны ў 2000 годзе, клюб здолеў прабіцца ў Бундэсьлігу ў 2008 годзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы былога гульца клюбу й магната праграмнага забесьпячэньня Дытмара Гопа. Клюб прадстаўляе былую вёску Гофэнгайм, якая цяпер зьяўляецца раёнам гораду Зынсгайм у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.

Гофэнгайм
Поўная назва Turn- und Sportgemeinschaft 1899 Hoffenheim e.V.
Заснаваны 1 ліпеня 1899
Горад Зынсгайм, Нямеччына
Стадыён Райн-Нэкар-Арэна
Умяшчальнасьць: 30 150
Кіраўнік Дытмар Гоп[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
achtzehn99.de (ням.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

Футбольны клюб «Гофэнгайм-1899» быў заснаваны 1 ліпеня 1899 году як спартовае таварыства, якое аб’ядноўвала некалькі відаў спорту: гімнастыку, валейбол, барацьбу і іншыя. Футбол таксама быў прадстаўлены ў дадзеным таварыстве, але доўгі час ня быў на вядучых ролях. Футбольная каманда на працягу цэлага стагодзьдзя выступала ў ніжэйшых аматарскіх лігах. Да 1989 году клюб гуляў у Бэцырксьлігзе, у сёмым дывізіёне ў тагачасным нямецкім футболе. У сэзоне 1988—1989 гадоў заняў апошняе месца ў сёмым дывізіёне й вылецеў у Крайсклясэ A.

Пасьля вылету ў найніжэйшую лігу, мільярдэр Дытмар Гоп, які сам у юнацтве гуляў за «Гофэнгайм», пачаў спансаваць клюб. Спачатку ён вылучыў 10 тысячаў нямецкіх марак на новыя мячы й трэніравальнае абсталяваньне. У сэзоне 1989—1990 гадоў клюб перамог у турніры Крайсклясэ й вярнуўся ў Бэцырксьлігу, у якой на наступны сэзон таксама заняў першае месца. У 1990—1996 гадох «Гофэнгайм» гуляў у Ляндэсьлізе, у шостым па значнасьці нямецкім дывізіёне, у 1996 годзе клюб здолеў пераммагчы й у гэтай лізе, пяройдучы ў Фэрбандсьлігу. У 2000 годзе «Гофээнгайм» перамог у Фэрбандсьлізе, перайшоўшы ў Обэрлігу, дзе ў першым жа сэзоне заняў першае месца.

За два сэзоны, з 1999 па 2001 гады, клюб падняўся з раённай лігі ў рэгіянальную лігу, аналяг другога дывізіёну. Такім чынам, у сэзоне 2001—2002 гадоў клюб дабраўся да трэцяга дывізіёну — Рэгіёнальлігі, наперадзе якой у Нямеччыне знаходзяцца толькі абедзьве Бундэсьлігі. У сэзоне 2001—2002 клюб заняў 13 месца ў Рэгіёнальлізе, у сэзонах 2002—2003 і 2003—2004 гадоў клюб заняў 5 масца, у 2004—2005 — сёмае, а ў 2005—2006 — чацьвертае. У сэзоне 2002—2003 гадоў «Гофэнгайм» упершыню пасьпяхова кваліфікаваўся ў Кубак Нямеччыны. Перамогшы «Гройтэр Фюрт» на стадыі 1/32 фіналу (4:1), яны былі спыненыя «Кёльнам» матчы 1/16 фіналу (1:5).

Сэзон 2003—2004 гадоў пра вясковы клюб пад мэцэнацтвам мільярдэра даведалася ўся Нямеччына: у Кубку Нямеччыны «Гофэнгайм» абыграў «Айнтрахт» з Трыру (4:3), «Карльсруэ» (4:0) й левэркузэнскі «Баер» (3:2 — першы афіцыйны матч гафэнгаймцаў супраць прадстаўніка Бундэсьлігі) і дабраўся да чвэрцьфіналу, у якім саступіў «Любэку» (0:1).

У сэзоне 2006—2007 гадоў, зьдзейсьніўшы магутны рывок у другім крузе чэмпіянату, «Гофэнгайм» заняў другое месца ў Рэгіёнальлізе й перайшоў у Другую Бундэсьлігу. Выхад у лігу вышэй прывёў да таго, што клюбу спатрэбіўся новы стадыён, бо стары «Стадыён імя Дытмара Гопа» быў разьлічаны толькі на 6 тысячаў гледачоў. Першую палову сэзона 2008—2009 клюб правёў на стадыёне ў Мангайме. З другой паловы сэзону 2008—2009 гадоў «Гофэнгайм» гуляў на новым стадыёне «Райн-Нэкар-Арэна» ў Зынсгайме, які разьлічаны на 30 000 гледачоў.

Сэзон 2007—2008 гадоў прайшоў для «Гофэнгайму» вельмі ўдала: другое месца ў Другой Бундэсьлізе й пераход у найвышэйшы дывізіён нямецкага футболу; чвэрцьфінал у Кубку Нямеччыны. У гэтым сэзоне быў усталяваны рэкорд Другі Бундэсьлігі па суме за трансфэр футбаліста: Эдуарду быў набыты за 8 мільёнаў эўра. Усяго сума, укладзеная Гопам у клюб з 1989 году, ацэньваецца ў 150—200 мільёнаў эўра.

Пасьля 18 тураў у Бундэсьлізе 2008—2009 гадоў практычна з пачатку чэмпіянату займала месца на вяршыні турнірнай табліцы, нападнік клюбу басьніец Ведад Ібішэвіч узначальваў сьпіс бамбардзіраў чэмпіянату, каманда сэнсацыйна заняла 1 месца й стала «восеньскім чэмпіёнам». Пасьля зімы ў камандзе пачаўся спад. У выніку ў свой дэбютны сэзон «Гофэнгайм» заняў 7 месца.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Олівэр Баўман (капітан) 1990
3   Аб Павал Кадэржабэк 1992
5   Аб Азан Кабак 2000
6   ПА Грыша Прэмэль 1995
7   Нап Мэргім Бэрыша 1998
8   ПА Дэніс Гайгер 1998
9   Нап Іляс Бэбу 1994
10   Нап Воўт Вэггорст (ар. Бэрнлі) 1992
11   ПА Флёрыян Грыліч 1995
14   Нап Максімілян Баер 2002
15   Аб Касым Адамз 1995
16   ПА Антон Штах 1998
19   Аб Давід Юрасэк (ар. Бэнфіка) 2000
20   ПА Фін-Оле Бэкер 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Нап Марыюс Бюльтэр 1993
23   Аб Джон Брукс 1993
24   Аб Марка Ён 2002
25   Аб Кевін Акпогума 1995
27   Нап Андрэй Крамарыч 1991
29   ПА Робэрт Скоў 1996
31   Нап Бамбазэ Кантэ 2003
33   Нап Макс Мёрштэт 2006
34   Аб Станлі Нсакі 1999
36   Бр Наўэль Ноль 2003
37   Бр Люка Філіп 2000
39   ПА Том Бішаф 2005
40   ПА Умут Тахумджу 2004

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць