Горкі (футбольны клюб)

беларускі футбольны клюб

«Горкі» — беларускі футбольны клюб з Горкаў. З 2018 году выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Горкі
Поўная назва па-беларуску: Горкі
Заснаваны 2003
Горад Горкі, Беларусь
Стадыён Спадарожнік
Умяшчальнасьць: 1512
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 9—16 месца

Гісторыя рэдагаваць

Каманда была закладзеная ў 2003 годзе. У 2004—2006 гадах выступала ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі, аднак посьпехаў ня мела. У 2006 годзе клюб заняў апошняе 17-е месца, прапусьціўшы больш за 100 галоў. Пасьля гэтага «Горкі» перайшлі ў чэмпіянат Магілёўскай вобласьці, дзе неўзабаве сталі адным з фаварытаў, неаднаразова станавіліся чэмпіёнам і ўладальнікамі Кубка вобласьці, некалькі разоў здабывалі срэбныя ўзнагароды.

У пачатку 2018 году «Горкі» зноў далучыліся да Другой лігі[1]. У 2019 годзе да клюбу далучыўся дасьведчаны гулец Руслан Капанцоў, які да таго шмат гадоў правёў у складзе дружынаў Найвышэйшай і Першай лігі. З тых часоў Капанцоў стала абараняе браму «Горкаў» і ёсьць капітанам каманды. Ужо ў сэзоне 2020 году горацкі клюб палепшыў свае выніку. У тым сэзоне, калі Другая ліга падзялялася на два дывізіёне, у дывізіёне імя Сяргея Алейнікава клюб заняў чецьвертае месца, на крок спыніўшыся ад запаветнага трэцяга месца, якое давала права на ўдзел у фінальным этапе. У 2021 годзе, калі ліга ўжо падзялялася на дывізіёны паводле абласьцям, «Горкі» сталі аднымі зь лідэраў Магілёўскага дывізіёну, заняўшы трэці радок. У наступным годзе каманда здабыла перамогу ў дывізіёне, але ў фінальным этапе адразу га стадыі 1/8 фіналу саступіла «Сьвіслачы».

Статыстыка рэдагаваць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі рэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2018 Другая 14 28 5 7 16 38–76 22 1/32
2019 Другая 12 28 6 9 13 38–58 27 1/32
2020 Другая — Б 4 20 10 5 5 35–21 35 1/32
Другая — за 7 месца 8 2 1 0 1 2–7
2021 Другая — Магілёўскі 3 18 11 1 6 45–24 34 1/64
2022 Другая — Магілёўскі 1 14 12 0 2 76–8 36 1/32
Другая — плэй-оф 9—16 2 1 0 1 2–3
2023 Другая — Магілёўскі (усход) 1/32

Крыніцы рэдагаваць