Гордан Шыльдэнфэльд

Гордан Шыльдэнфэльд (па-харвацку: Gordon Schildenfeld; нарадзіўся 18 сакавіка 1985 году, Шыбэнік, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Харватыі.

Гордан Шыльдэнфэльд
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 сакавіка 1985(1985-03-18)[1][2][3][…] (39 гадоў)
Рост 191 см
Вага 82 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007
2007—2008
2008—2010
2008—2009
2009—2010
2010—2011
2011—2012
2012—2015
2013
2013—2015
2015—2017
2017—2021
2021
2021—2022
Шыбэнік
Дынама Загрэб
Бэшыкташ
Дуйсбург (арэнда)
Штурм (арэнда)
Штурм
Айнтрахт Франкфурт
Дынама Масква
ПАОК (арэнда)
Панатынаікос (арэнда)
Дынама Загрэб
Анартосіс
Шыбэнік
Арыс Лімасол
17 (0)
32 (2)
9 (0)
4 (0)
34 (1)
36 (2)
33 (1)
6 (0)
15 (1)
57 (2)
27 (0)
104 (9)
21 (0)
31 (0)
Зборныя
2009—2016 Харватыя 29 (1)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Гордан зьяўляецца выхаванцам футбольнага клюбу «Шыбэнік». Ва ўзросьце 16 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе каманды супраць «Каменю» зь Інграду. Правёў сэзон 2005—2006 гадоў у другой харвацкай лізе, здолеў вывесьці каманду ў першую лігу й дзякуючы сваім выступам атрымаў мноства прапановаў ад харвацкіх клюбаў. Абраў у выніку ў зімовым міжсэзоньні «Дынама» з Загрэбу, у складзе якога адгуляў сэзон 2007—2008 гадоў.

У 2008 годзе быў выкуплены турэцкім клюбам «Бэшыкташ», але летам быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Дуйсбургу». Праз год зноўку перайшоў на правах арэнды, але ўжо ў аўстрыйскі «Штурм»[4]. 8 чэрвеня 2010 году падпісаў трохгадовае пагадненьне аб выступе за клюб, сума ўгоды склала 400 тысячаў эўра. Паміж клюбамі было дасягнута пагадненьне, што ў выпадку датэрміновага разрыву кантракту 20% сумы пяройдуць да «Бэшыкташу»[5]. 7 ліпеня 2011 году ён падпісаў кантракт зь нямецкім клюбам «Айнтрахт», такім чынам, скасаваўшы пагадненьне са «Штурмам». Сума ўгоды склала мільён эўра[6].

10 ліпеня 2012 году склаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама»[7].

Міжнародная рэдагаваць

14 лістапада 2009 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі, выйшаўшы на 59-й хвіліне замест Дарыё Срны ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну[8].

Дасягненьні рэдагаваць

«Дынама» Загрэб:

«Штурм»:

«Панатынаікос»:

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Ягоны бацька зьяўляецца аўстрыйцам паводле нацыянальнасьці, які ёсьць выхадцам са Славеніі[9].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць