«Гомельская праўда» — дзяржаўная расейскамоўная газэта Гомельскай вобласьці, заснаваная ў сакавіку 1917 году. На 2016 г. выходзіла тройчы на тыдзень па аўторках, чацьверах і суботах. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63917[3]. На 2016 г. рэдакцыя налічвала 30 супрацоўнікаў[4], зь іх 22 журналісты[5]. На 2016 г. адзіная беларускамоўная рубрыка «Нашай долі адгалоскі», якую вяла Тамара Кручэнка[6], тычылася вандровак па Гомельская вобласьці[7].

«Гомельская праўда»
Тып Газэта
Заснавальнік Гомельскі Савет дэпутатаў
Уладальнік Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўны рэдактар Сяргей Бяспалы
Заснаваная 22 сакавіка 1917 (107 гадоў таму)[1]
Палітыка Урадавая
Мова расейская
Штаб-кватэра Гомель, вул. Палеская, 17а
Наклад 16020 (2016 г.)[2]
ISSN 2071-8616
Афіцыйны сайт gp.by

Мінуўшчына рэдагаваць

Ад заснаваньня 22 сакавіка [ст. ст. 9 сакавіка] 1917 г.[8] да канца 1929 г. газэта выходзіла ў Гомелі па-расейску пад назовамі «Весткі Гомельскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў» (сакавік 1917 г. — люты 1918 г.), «Весткі рэвалюцыйнага камітэту г. Гомеля і павета» (студзень-сакавік 1919 г.), «Весткі Гомельскага Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў» (сакавік —травень 1919 г.), «Шлях Саветаў» (з № 107, травень 1919 г. — травень 1920 г.), «Палеская праўда» (травень 1920 г. — лістапад 1938 г.). Прыпыняла выхад падчас нямецкай акупацыі Гомеля зь лютага 1918 г. па студзень 1919 году. У 1919 г. у газэце працаваў расейскі пісьменьнік Ільля Эрэнбург(be) (1891—1967)[1]. У 1927 г. у газэце працаваў беларускі паэт Паўлюк Трус (1904—1929), які выдаваў у ёй свае беларускамоўныя вершы[9].

З 1930 г. стала выходзіць на беларускай мове ў выніку вяртаньня Гомеля ў склад Беларускай ССР 4 сьнежня 1926 году (Узбуйненьне БССР). У 1930—1941 гг. у газэце працаваў пісьменьнік Раман Сабаленка(be) (1907—1975)[9]. З 15 лістапада 1938 г. атрымала сучасны назоў[10]. У 1938—1940 гг. пры газэце дзейнічала літаратурнае аб’яднаньне, куды ўваходзілі пісьменьнікі Леанід Гаўрылаў (1918—1941), Зьмітрок Кавалёў, Кастусь Кірэенка (1918—1988), Паўлюк Прануза(ru) (1918—2007) і будучы народны паэт Беларусі Іван Шамякін (1921—2004)[11].

У выніку нямецкай акупацыі Гомеля з 19 жніўня 1941 г. па 26 ліпеня 1943 г. падчас Нямецка-савецкай вайны паўторна прыпыніла выхад. 1 траўня — 20 лістапада 1943 г. выдавалася падпольна рэдактарам Мікалаем Пахомавым (1919—1988, нар. у в. Валошчына, цяпер Гарадоцкі раён, Беларусь) у якасьці органа гомельскага абласнога камітэту Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі[12]. У 1972—1975 гг. у газэце працаваў паэт Уладзімер Дзюба (нар. 1946)[9]. Пасьля забароны дзейнасьці КПСС 25 жніўня 1991 г. газэта стала выдавацца Саветам народных дэпутатаў Гомельскай вобласьці з 28 кастрычніка 1991 году[13]. На 1997 г., 68-ы год запар, газэта працягвала выдавацца на беларускай мове[14]. У траўні 2010 г. Гомельскі гарадзкі выканаўчы камітэт назваў у гонар газэты бульвар[15].

Рэдактары рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Тацяна Падаляк. «Крытыкаваць трэба, калі ёсьць за што» // Зьвязда : газэта. — 22 сакавіка 2012. — № 54—55 (27169—27170). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Тыраж // Гомельская праўда : газэта. — 26 сакавіка 2016. — № 34 (23465). — С. 20. — ISSN 2071-8616.
  3. ^ Электронная падпіска (рас.) // Газэта «Гомельская праўда», студзень 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  4. ^ Кантакты (рас.) // Газэта «Гомельская праўда», студзень 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  5. ^ Аўтары (рас.) // Газэта «Гомельская праўда», студзень 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  6. ^ Тамара Кручэнка // Газэта «Гомельская праўда», 7 верасьня 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  7. ^ Рубрыка «Нашай долі адгалоскі» // Газэта «Гомельская праўда», 24 жніўня 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  8. ^ Галіна Горбач. Разам з народам гутарку весьці // Газэта «Авангард», 19 сакавіка 2011 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  9. ^ а б в Тамара Кручэнка. Напісанае застаецца // Газэта «Гомельская праўда», 24 студзеня 2008 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  10. ^ Сяргей Бяспалы. Ад «Вестак» да «Гомельскай праўды» // Газэта «Гомельская праўда», 24 студзеня 2008 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  11. ^ Тамара Кручэнка. Заўтра спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэньня Івана Шамякіна // Газэта «Гомельская праўда», 29 студзеня 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  12. ^ «Гомельская праўда» // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 72. — 527 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0041-2
  13. ^ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласьці, фонд 2819 (Рэдакцыя газэты «Гомельская праўда») (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь, 2006 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  14. ^ «Гомельская праўда» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 342. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  15. ^ Пешшу па «Гомельскай праўдзе» // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 21 траўня 2010 г. Архіўная копія ад 21 траўня 2010 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць