Голас Часу (1945)

грамадзка-палітычная газэта Маларыцкага раёну

«Голас Часу» — грамадзка-палітычная газэта Маларыцкага раёну.

Голас Часу
Тып тыднёвік
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Заснаваная 2 жніўня 1945 году
Мова беларуская
расейская
Штаб-кватэра Маларыта, Маларыцкі раён
Аб’ём серада: 8 старонак
субота: 12 бачынаў
Афіцыйны сайт malorita.by

Мінуўшчына рэдагаваць

Газэта выдаецца з 2 жніўня 1945 году. Першы нумар выйшаў пад назовам «Сьцяг Перамогі» (па-расейску: Знамя Победы). Рэдакцыя знаходзілася ў будынку райкаму партыі на вуліцы Несенюка. Мэтаю газэты было інфармаваньне насельніцтва пра падзеі ў раёне й краіне, асьвятленьне жыцьця ў месьце й вёсцы. Першы нумар набіралі ўручную Вольга Самойлава й Вера Камянчук. Яны прапрацавалі ў тыпаграфіі шмат гадоў, унёсшы вялікі ўклад у разьвіцьцё й паліграфічнае афармленьне газэты.

З 1953 году газэта мяняе сваю назву на беларускую «Сьцяг Перамогі» (па-беларуску: Сцяг Перамогі).

У 1962 годзе газэта закрываецца з-за скасаваньня Маларыцкага раёну. Аднак ужо ў 1965 року раён аднаўляецца, а газэта пачынае выходзіць пад назвай «Сельскае жыцьцё» (па-беларуску: Сельскае жыццё). Газэта выдавалася пад гэтым назовам да 1991 году.

2 студзеня 1991 году газэта была перайменаваная ў «Голас Часу».

Са студзеня 2010 року газэта мае ўласны ўэб-сайт па адрасе «malorita.by». У верасьні 2017 году адбыўся рэдызайн сайту.

Сёньня газэта выдаецца два разы на тыдзень: у сераду аб’ёмам 8 старонак і ў суботу аб’ёмам — 12 бачынаў.

Рэдактары рэдагаваць

Першым рэдактам быў В. Бяляеў. Потым газэту рэдагавалі К. Паноў, М. Смолін, Дз. Нікалаеў, П. Сусікаў, І. Налівайка. З 1965 року газэту рэдагавалі У. Макарэвіч, Н. Салавей, І. Герашчанка, А. Тунчык, Н. Рымач, У. Шпарла, У. Захарэвіч, У. Мігалевіч, Н. Сьвіцюк.

Узнагароды рэдагаваць

У 1989 годзе райгазэта за актыўны ўдзел ва Ўсесаюзным конкурсе імя Ўльянавай на найлепшую пастанову масавай працы, творчую ініцыятыву і вялікі ўнёсак у працу з грамадзкімі карэспандэнтамі Кіраўніцтвам саюзу журналістаў БССР узнагароджаная ганаровай граматай.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць