Герцагства Курляндзкае і Сэмігальскае

Герцагства Курляндзкае і Сэмігальскае было абвешчана 8 сакавіка 1918 году на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Курляндзкай губэрні ляндэсратам, які складаўся з остзэйскіх немцаў, што прапанавалі герцагскую карону кайзэру Вільгельму II. Хоць Райхстаг падтрымліваў самавызначэньне балтыйскіх народаў, германскі генэральны штаб працягваў палітыку далучэньня Прыбалтыкі да Германскай імпэрыі, абапіраючыся на остзэйскіх немцаў.

Увосень 1918 году на тэрыторыі ўсёй Прыбалтыкі было створана аб’яднанае Балтыйскае герцагства, якое было фармальна прызнана кайзэрам 22 верасьня 1918 году; тэрыторыя Курляндзкага герцагства стала яго часткай.

Перадумовы рэдагаваць

Гісторыя Латвіі
 

Падчас Першай сусьветнай вайны германскія войскі да восені 1915 году акупавалі тэрыторыю Курляндзкай губэрні Расейскай імпэрыі. Фронт стабілізаваўся па лініі РыгаДзьвінскБаранавічы.

16 лістапада 1917 году была сфармавана Народная рада Латвіі, якая 30 лістапада 1917 году абвясьціла стварэньне аўтаномнай латвійскай правінцыі зь межамі, праведзенымі па этнаграфічнай прыкмеце, а 15 студзеня 1918 году — стварэньне незалежнай Латвійскай рэспублікі[1].

Пасьля кастрычніцкага перавароту нямецкія войскі пачалі наступ з Курляндыі і да канца лютага 1918 году акупавалі тэрыторыі расейскіх Ліфляндзкай губэрні і Эстонскай аўтаномнай губэрні, дзе таксама была ўсталявана ўлада нямецкай ваеннай адміністрацыі. 3 сакавіка 1918 году Савецкая Расея падпісала Берасьцейскую мірную дамову, прызнаўшы страту Курляндзкай губэрні, а дамовы, падпісаныя ў Бэрліне 27 жніўня 1918 году, пазбавілі яе таксама Ліфляндзкай і Эстонскай аўтаномнай губэрняў.

Паралельна з гэтым у верасьні 1917 году остзэйскія немцы пачалі фармаваць палітычныя структуры, карыстаючыся заступніцтвам акупацыйнай адміністрацыі, і 8 сакавіка 1918 году ляндэсрат, які складаўся з остзэйскіх немцаў, абвясьціў стварэньне Герцагства Курляндзкага і Сэмігальскага, і прапанаваў герцагскую карону кайзэру Вільгельму II.

Страта дзяржаўнасьці рэдагаваць

Увосень 1918 году на тэрыторыі ўсёй Прыбалтыкі было створанае аб’яднанае Балтыйскае герцагства, якое было фармальна прызнана кайзэрам 22 верасьня 1918 году; тэрыторыя Курляндзкага герцагства стала яго часткай.

Крыніцы рэдагаваць