Герб Эстонскай ССР — дзяржаўны сымбаль Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб ЭССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюзу. Быў прыняты 25 жніўня 1940 году пасьля ўступу Эстоніі ў склад СССР. У артыкуле 116-й Канстытуцыі Эстонскай ССР было сказанае:

Герб Эстонскай ССР

Дзяржаўны герб Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з малюнка ў прамянях узыходзячага сонца сярпа і молата, акружанага вянком, які складаецца зьлева — зь іглічных галін і справа — з жытніх каласоў. Абедзьве палоўкі вянка абвітыя чырвонай стужкай з надпісамі на эстонскай і расейскай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» і ніжэй «Eesti NSV». Наверсе герба знаходзіцца пяціканцовая зорка.

Герб зьяўляўся дзяржаўным сымбалям Эстоніі да вынахаду яе са складу СССР 7 жніўня 1990 году.

Глядзіце таксама рэдагаваць