Герб Зымбабвэ прыняты 21 верасьня 1981 году. Гэта было зроблена праз год і пяць месяцаў пасьля прыняцьця нацыянальнага сьцяга.

Герб Зымбабвэ
Выява гербу
Выява гербу
Апісаньне
Зацьверджаны 12 верасьня 1981
Карона у выглядзе чырвонае 5-ціканцовае зоркі і з вываю птушкі Зымбабвэ
Тарча руская з выяваю Вялікага Зымбабвэ
Пахолак у выглядзе вінтарогіх казлоў (антылопаў)
Пастамэнт зямля з сохлаю травою
Дэвіз Адзінства, свабода, работа
Выкарыстаньне дзяржаўны знак, выстаўляецца на ўсіх будынках, дзе месьцяцца дзяржустановы
Аўтар гербу невядомы

Апісаньне рэдагаваць

На гербе — дзьве лясныя антылопы, якія стаяць на вяршыні землянога кургана, які складаецца са сьцеблаў пшаніцы, бавоўны, і парасткаў кукурузы. Унізе таксама разьмяшчаецца надпіс з Зымбабвійскім нацыянальным дэвізам «Адзінства, Свабода, Праца» (анг. Unity, Freedom, Work).

Акрамя таго, на гербе ёсьць шчыт зялёнага колеру, з 14 хвалямі ў верхняй частцы. Хвалі чаргуюцца з белымі і сінімі лініямі. У цэнтры шчыта намаляваныя старажытныя руіны — Вялікі Зымбабвэ. За шчытом разьмяшчаюцца сельскагаспадарчая матыкі (зь левага боку) і АК-47 (справа), якіх зьвязаныя паміж сабой скручанымі палоскамі зялёнага і залатога шоўку. Уверсе намаляваныя чырвоная зорка і Вялікая Птушка Зымбабвэ, якая таксама намаляваная на нацыянальным сьцягу.

Глядзіце таксама рэдагаваць