Герб Віцебскай вобласьці

Герб Віцебскай вобласьці — геральдычны сымбаль Віцебскай вобласьці, зацьверджаны ўказам прэзыдэнта Беларусі № 277 ад 2 чэрвеня 2009.

Герб Віцебскай вобласьці

Уяўляе сабою францускі шчыт, у чырвоным полі якога выява срэбнага вершніка ў латах, які трымае ў правай руцэ над галавой меч, у левай — Шчыт з залатым шасьціканцовым крыжом. Герб завяршае вялікая залатая меская карона зь пяцьцю зубцамі, унізе яго шлюбуюць дзьве залатыя дубовыя галіны, абвітыя і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай. У аснову геральдычнага сымбалю паклалі герб Віцебскай губэрні (1856).

Герб Віцебскага ваяводзтва: «у чырвоным полі рыцар ў срэбных латах са срэбным шчытом з выявай залатога шасьціканцовага крыжа, які заносіць на галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатымі ўзбраеньнем, збруяй і вачамі, сядло таксама залатое».

Глядзіце таксама рэдагаваць


Вобласьці Беларусі: Гербы
Берасьцейская · Віцебская · Гарадзенская · Гомельская · Магілёўская · Менская