Герб гораду Бярозы ў цяперашняй вэрсіі быў афіцыйна зацьверджаны 2 сьнежня 2008 году. На ім на сінім фоне зьмяшчаецца срэбная брама над хвалістай белай і сіняй лініямі, пад якімі срэбны канец тарка.[1]

Герб Бярозы

Бяроза не атрымлівала Магдэбурскага права і таму ня мела ўласнага гербу ані ў часы Расейскае імпэрыі, ані ў часы Рэчы Паспалітай ці Вялікага Княства Літоўскага.

Сымболіка рэдагаваць

Брама сымбалізуе Бярозаўскі кляштар картузаў як найбольш знакаміты архітэктурны помнік Бярозы.

Хвалістая лінія сымбалізуе раку Ясельду, на якой стаіць горад Бяроза.

Першая вэрсія гербу рэдагаваць

Першапачатковая вэрсія гербу была распрацаваная ў дзевяностыя немцам Рольфам Гратрыянам, уладальнікам дызайнэрскага бюро, які ў дзевяностыя гады XX стагодзьдзя займаўся ў Бярозе будаўніцтвам жытла для вайскоўцаў. Апісаньне першае вэрсіі гербу: срэбны тарк, падзелены ў прапорцыі 2:1 гарызантальнай хвалістай лініяй блакітнага колеру. У верхняй частцы разьмешчаная чырвоная брама, у ніжняй — зялёны бярозавы ліст.[2]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 2 декабря 2008 г. №659 "Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области" [Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 сьнежня 2008 г. №659 “Аб заснаваньні афіцыйных геральдычных сымбаляў адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Берасьцейскай вобласьці”] (па-расейску)
  2. ^ ГЕРБЫ ГОРОДОВ БРЕСТСКОЙ ОБЛАСТИ - Береза Бяроза Bereza [Гербы гарадоў Берасьцейскае вобласьці - Бяроза] (па-расейску)