Дзяржаўны герб Рэспублікі Абхазія ўяўляе сабой шчыт, па вэртыкалі падзелены на дзьве роўныя часткі — адна белага і другая зялёнага колеру. Контур гербу і сюжэтнай кампазыцыі — залацістага колеру. У ніжняй частцы гербу разьмешчаная васьміканцовая залацістая абхаская зорка. У верхняй частцы, на белым і зялёным фоне, сымэтрычна разьмешчаныя дзьве васьміканцовыя зоркі залатога колеру. У цэнтры гербу — постаць вершніка, які ляціць на чарадзейным каню Арашэ і пасылае стралу да зорак.

Герб Абхазіі

Сюжэт гербу зьвязаны з гераічным Нарцкім эпасам абхазаў. Зялёны колер гербу сымбалізуе маладосьць і жыцьцё, белы — духоўнасьць. Вялікая васьміканцовая зорка — салярны знак адраджэньня. Малыя зоркі сымбалізуюць яднаньне дзьвюх культур сьвету — Усходняй і Захадняй.[1]

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Герб Абхазіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў