Георгі Халасьцякоў

Георгі Мікітавіч Халасьцякоў (2 жніўня 1902, Баранавічы — 22 ліпеня 1983, Масква) — савецкі вайсковы дзяяч, камандуючы Азоўскай і Дунайскай вайсковымі флятыліямі, віцэ-адмірал, Герой Савецкага Саюзу.

Георгі Нікіціч Халасьцякоў
Віцэ-адмірал
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 жніўня 1902
Баранавічы, Расейская імпэрыя
Памёр: 22 ліпеня 1983 (80 гадоў)
Масква, СССР
Партыя: РКП(б)
Адукацыя:
Узнагароды:
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Ушакова 1 ступені
Ордэн Ушакова 1 ступені
Ордэн Ушакова 1 ступені
Ордэн Ушакова 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Мэдаль «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Мэдаль «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка-машыніста. Пад час Першай сусьветнай вайны сям’я зьехала ў бежанства ў Расею. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Савецкай Расеі 1919—1920. Чалец РКП(б) з 1920. У 1920 паранены трапляе ў польскі палон, дзе знаходзіцца амаль год.

У сьнежні 1921 дабраахвотна па камсамольскім наборы пайшоў у Працоўна-Сялянскі Чырвоны флёт. У 1925 скончыў Ваенна-марскую гідраграфічную вучэльню, служыў вахценным начальнікам на лінкары «Марат», штурманам падводнай лодкі «Коммунар». Пасьля заканчэньня ў 1928 падводных клясаў спэцыяльных курсаў каманднага складу Ваенна-Марскага Флёту — старшы памочнік камандзіра падводных лодак «Батрак» и «L-55». Потым камандзір і камісар падлодкі «Большевик».

У 1932 скончыў тактычныя курсы Вайскова-марской акадэміі. Быў накіраваны на Ціхаакіянскі флёт. Камандзір галаўной падлодкі, дывізіёну і 5-й брыгады падводных лодак.

7 траўня 1938 арыштаваны. Абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць Польшчы (з-за польскага палону 1920), а таксама Япоініі й Англіі. Атрымаў 15 гадоў папраўчых лягероў і паражэньня ў правах на 5 гадоў. На катарзе на Ціхім акіяне, у казэматах на бухце Вольгі. Жонка пад час яго арышту пайшла добраахвотніцай на савецка-фінскую вайну. Дзякуючы заступніцтву Калініна справа была перагледжана. У траўні 1940 быў вызвалены, і яму вярнулі ордэн Леніна і званьне.

З восені 1940 — камандзір 3-й брыгады падводных лодак, пасьля начальнік адзелу падводнага плаваньня Чарнаморскага флёту. У ліпені 1941 — капітан 1-га рангу, узначаліў Новарасейскую ваенна-марскую базу. Удзельнічаў у Керчанска-Феадосеўскай апэрацыі. Падрыхтоўваў абарону Новарасейску з сушы. 13 сьнежня 1942 прысвоена званьне «контар-адмірал». Камандзір Азоўскай і Дунайскай вайсковымі флятыліямі, арганізаваў шэраг дэсантаў. 24 траўня 1945 прысвоена званьне «віцэ-адмірал».

У 1950 скончыў з залатым мэдалём Акадэмію Генэральнага штабу. У 1950—1951 кіраваў Касьпійскай вайсковай флятыліяй, потым 7-м флётам на Ціхім акіяне. У 1953—1969 — намесьнік начальніка кіраваньня баявой падрыхтоўкай Галоўнага штабу ВМФ СССР.

7 траўня 1965 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу.

З 1969 году ў адстаўцы.

Забіты разам з жонкаю ў сваёй кватэры (у доме №19 на Цьвярскім бульвары) пад час абрабаваньня. Быў скрадзены парадны мундыр і ўсе ўзнагароды. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

У Баранавічах існаваў дом-музэй Халасьцякова, названая адна з вуліцаў. У 1984 новаму савецкаму сухагрузу было нададзена яго імя.

Узнагароды рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць