Георгі Данэлія

савецкі і грузінскі кінарэжысэр

Георгі Данэ́лія (па-грузінску: გიორგი დანელია, 25 жніўня 1930, Тбілісі — 4 красавіка 2019, Масква) — грузінскі і расейскі актор, кінарэжысэр і сцэнарыст. Народны артыст СССР (1989). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1981), Дзяржаўнай прэміі Расеі (1997).

Георгі Данэлія
Дата нараджэньня 25 жніўня 1930(1930-08-25)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 красавіка 2019(2019-04-04)[2] (88 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, актор, публіцыст
Месца працы
Жанры кінакамэдыя[d] і трагікамэдыя
Маці Мэры Анджапарыдзэ[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0199381

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1955 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, у 1954—1955 гадах працаваў архітэктарам у Інстытуце праектаваньня гарадоў. Цікавіўся кіно, здымаўся ў масоўках і ў 1956 годзе паступіў на Вышэйшыя рэжысэрскія курсы (майстэрня Міхаіла Калатозава), якія скончыў у 1959 годзе.

З 1959 году — рэжысэр-пастаноўшчык «Масфільму». У 1965—1969 гадах — мастацкі кіраўнік «Экспэрымэнтальнага творчага аб’яднаньня» пры «Масфільме», у 1975—1987 — мастацкі кіраўнік «Экспэрымэнтальнага аб’яднаньня камэдыйных і музычных фільмаў». З 1987 году — прэзыдэнт і мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рытм» кінаканцэрну «Масфільм».

За фільм «Я крочу па Маскве» Данэлія быў уганараваны спэцыяльнай згадкай журы Канскага кінафэстывалю, а за фільм «Восеньскі маратон» — прызам міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў на фэстывалі ў Вэнэцыі і галоўнага прыза фэстывалю ў Сан-Сэбаст’яне.

Памёр 4 красавіка 2019 году ў Маскве[3].

Творчасьць рэдагаваць

Паставіў фільмы «Шлях да прычалу» (1962) і «Трыццаць тры» (1965), «Кін-дза-дза!». Творчасьці рэжысэра ўласьцівыя мяккі гумар, лірызм, паэтычнасьць. Сярод яго работ — фільм «Я крочу па Маскве» (1964).

Сям’я рэдагаваць

Жонка — Галіна Юркова-Данэлія.

Бібліяграфія рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Данелия Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Georgij Danělija // (нявызначаны загаловак)
  3. ^ Памёр кінарэжысёр Георгій Данелія

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць